Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў (Берасьце)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў (Берасьце)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Валынскім прадмесьці, на гістарычным Бэрнардынскім пляцы, пры ўтоку ракі Мухаўцу ў Буг. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў
КраінаБеларусь
МестаБерасьце
Каардынаты52°04′47.03″ пн. ш. 23°39′33.68″ у. д.
КанфэсіяЛацінская Царква
ЗаснавальнікМарцін Шышкоўскі[d]
Дата заснаваньняXVII ст.
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар бэрнардынаў

Комплекс Берасьцейскага мужчынскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. Утвараў адзіны ансамбль з кляштарам бэрнардынак. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі кляштар. За савецкім часам зьнішчэньне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1605 годзе біскуп луцкі Марцін Шышкоўскі заснаваў у Берасьці кляштар бэрнардынаў, які належаў да Рускай правінцыі гэтага манаскага закону.

Будынкі касьцёла і кляштару былі драўлянымі, побач існавала мураваная капліца Сьвятой Дароты. Па пажары 1617 году кляштар адбудавалі на сродкі ваяводы амсьціслаўскага і старосты берасьцейскага Гераніма Хадкевіча.

У 1623 годзе Я. Галімскі пры фінансавай падтрымцы канцлера Льва Сапегі збудаваў мураваны касьцёл Яна Хрысьціцеля і Сьвятой Ганны. Да касьцёла далучаўся мураваны будынак кляштару, y якім у 1647 годзе жыло 30 манахаў. У кляштары ў Берасьці бэрнардыны мелі студыі філязофіі. Пра яе выкладаньне вядома ў 1687 і 1753 гг.

У адмыслова прыбудаванай да касьцёла капліцы захоўвалася копія абраза Маці Божай з рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ, атрыманая Іпаціем Пацеем ад Папы Рымскага Клімэнта VIII разам зь бізантыйскім абразом Хрыста.

Thumb
Плян бэрнардынскіх кляштараў

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) кляштар значна пацярпеў. У якасьці кампэнсацыі ён атрымаў зь дзяржаўнага скарбу 80 тыс. злотых, датацыі караля і вялікага князя Яна Казімера і Паўла Сапегі. Апошні завяшчаў пахаваць яго ў адбудаваным касьцёле. У XVIII ст. праводзілася рэстаўрацыя комплексу, тут працаваў архітэктар і мастак Б. Мазуркевіч, алтары аднаўляў разьбяр Я. Бяляўскі[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць.

У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар у 1830 годзе і перабудавалі комплекс пад Берасьцейскі кадэцкі корпус. Праект перабудовы зрабіў архітэктар Мардзвінаў. Для праваслаўнай царквы з купалам у цэнтры будынку кадэцкага корпусу былі заказаныя росьпісы мастаку В. Бажэнаву. У перабудаваным будынку бэрнардынскага кляштару планавалася разьмясьціць 400 выхаванцаў. Пачаў дзейнічаць з 20 жніўня 1842 году. У 1854 годзе Аляксандраўскі Берасьцейскі кадэцкі корпус быў пераведзены ў Маскву, а будынак стаў выкарыстоўвацца як вайсковы шпіталь.

Найноўшы час

Комплекс пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго да падмуркаў разабралі на свае патрэбы вайскоўцы, якія разьмяшчаліся на яго тэрыторыі да пач. 1990-х гг.

Remove ads

Архітэктура

Кляштар па руйнаваньні

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з моцным прэзьбітэрыюмам даўжынёй 19,7 м, які працягваўся з цэнтральнага нэфа. Бязьвежавы галоўны фасад карнізамі падзяляўся на чатыры гарызантальныя ярусы, вязкамі пілястраў — на тры вэртыкальныя часткі: сярэдняя завяршалася трыкутным франтонам, бакавыя мелі стылізаваныя валюты. Над франтонамі і вязкамі пілястраў узвышаліся скульптуры. Сьцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі. У будынку існавалі капліцы Сьвятой Дароты (з паўночнага боку прэзьбітэрыюму), Пацеяў (з паўднёвага боку), Сьвятога Міхала (Трызнаў, побач з капліцай Пацеяў).

Унутраная прастора цэнтральнага нэфу перакрывалася крыжовымі скляпеньнямі, бакавых нэфаў — эліпсападобнымі. Інтэр’ер аздаблялі 7 алтароў, у якіх былі багатыя абразы сьвятых Францішка, Кляры, Антонія. Сьцены пакрываліся фрэскавымі росьпісамі.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з рызалітам у паўночнай частцы. Рызаліт і тарэц, умацаваныя контрфорсамі, завяршаліся атыкавымі франтонамі з валютамі[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads