Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў (Васілішкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў (Васілішкі)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Васілішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
КраінаБеларусь
ВёскаВасілішкі
Каардынаты53°46′37.35″ пн. ш. 24°50′55.95″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1658 годзе судзьдзя земскі лідзкі М. Лімант заснаваў у Васілішках кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.

У 1769 годзе на месцы драўляных пачалося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. На 1773 год тут было 11 манахаў. У 1790 годзе адбылася кансэкрацыя новазбудаванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Васілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі мураваны кляштарны корпус.

Найноўшы час

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай і закрысьціяй з паўднёвага боку. Плястыка ствараецца ўвагнутасьцю і акругласьцю граняў вежаў, слаістымі лапаткамі, пілястрамі з валютамі ў аснове, плыўна выгнутымі цягамі і карнізамі, прастакутнымі філёнгамі. Сымэтрычна-восевая 3-часткавая кампазыцыя фасаду падкрэсьліваецца лучковымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі, нішамі, круглымі люкарнамі. Бакавыя фасады маюць лучковыя праёмы і падзяляюцца роўнымі лапаткамі.

Унутраную прастору падтрымліваюць 6 слупоў. Гістарычна меў скляпеністыя перакрыцьці нэфаў, згубленыя ў ходзе перабудоваў і замененыя роўнай бэлечнай стольлю[1]. У цэнтральны нэф шырокай аркай адкрываецца галерэя хораў з увагнутым парапэтам Інтэр’ер аздабляюць галоўны, 2 бакавыя і 4 кулісныя стукавыя алтары[2]. У цэнтры галоўнага алтара знаходзіцца абраз «Хрост Панскі».

Кляштар

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне будынак, які ўтвараў з касьцёлам замкнёны дворык.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads