Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (Нясьвіж)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (Нясьвіж)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў, да 1873 г.
КраінаБеларусь
МестаНясьвіж
Каардынаты53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д.
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл дзеля перабудовы пад настаўніцкую сэмінарыю. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1672 годзе падчашы смаленскі Б. Баканоўскі і князь М. К. Радзівіл фундавалі ў Нясьвіжы кляштар дамініканаў. У 1680 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Да 1835 году пры кляштары дзеяла школа, у якой навучаўся Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1873 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, будынкі якіх неўзабаве перарабілі пад настаўніцкую сэмінарыю.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка ў выглядзе выцягнутага прастакутнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам. Сьцены праразаліся 12 вялізнымі аконнымі праёмамі.

Нэфы і апсыда перакрываліся скляпеньнямі, размаляванымі мастаком Юзэфам Ксавэрам Гескім. Інтэр’ер аздаблялі высокамастацкі амбон і 11 алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Пад касьцёлам была вялізная крыпта.

Кляштар

Да касьцёла далучаўся 2-павярховы кляштарны корпус[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. На гэтым месцы цяпер гатэль пад адрасам вуліца Беларуская, 7-1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads