Нясьвіскі каледж
Сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў Нясьвіжы, заснаваная ў ліпені 1875 году ў якасьці настаўніцкай сэмінарыі. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нясьвіскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў Нясьвіжы (Менская вобласьць), заснаваная ў ліпені 1875 году ў якасьці Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі.
Remove ads
Спэцыяльнасьці
На 2018 год Нясьвіскі каледж рыхтаваў школьных настаўнікаў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і экскурсаводаў. Дзённае навучаньне настаўнікаў і выхавальнікаў складала 4 гады, экскурсаводаў — 3 гады. Настаўнікаў рыхтавалі па 4 спэцыяльнасьцях: дызайн (з 2009 году), замежная мова (ангельская; з 1999 году), пачатковая адукацыя і фізычная культура (з 2003 году). Пры паступленьні на дызайн патрабавалася здаць экзамэн па маляваньні, на фізкультуру — фізнарматывы. На іншыя спэцыяльнасьці прымалі паводле конкурса сярэдняга балу ў пасьведчаньні аб адукацыі[1].
Remove ads
Мінуўшчына
У ліпені 1875 году ў Нясьвіжы (Менская губэрня, Паўночна-Заходні край) адчынілі настаўніцкую сэмінарыю, якой вылучылі будынак былога дамініканскага манастыра[2]. У сэмінарыі выкладалі Кандрат Шчансновіч, С.А. Кулагін, І.Ф. Нікалаеўскі, Пётар Бывалькевіч, Л.К. Лычкоўскі, Ф.В. Лукашэвіч, С.А. Гурыновіч, Фядот Кудрынскі і ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Тэрмін навучаньня складаў 3—5 гадоў. Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя мела фізычны і прыродазнаўчы кабінэты, хімічную лябараторыю, актавую залю, клясу для заняткаў ручной працай і інтэрнат для навучэнцаў. Пры сэмінарыі дзейнічала пэдагагічная вучэльня. З 1900 году працавала мэтэаралягічная станцыя. У 1910 годзе адчынілі музэй. На 1914 год фундамэнтальная бібліятэка сэмінарыі налічвала 3630 тамоў кніг, вучнёўская бібліятэка — 1710. У жніўні 1915 году сэмінарыю перавезьлі ў Вязьму (Смаленская губэрня), дзе навучацца прымалі пераважна беларускіх бежанцаў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў сэмінарыю сталі прымаць жанчынаў і людзей неправаслаўнага веравызнаньня. Таксама стварылі беларускі вучнёўскі гурток «Прасьвета». Улетку 1917 году сэмінарыю вярнулі ў Нясьвіж. У часе польскай акупацыі 1919 году Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя падпарадкоўвалася Беларускай школьнай радзе Меншчыны. У сэмінарыі навучаліся Антось Галіна (Міхась Міцкевіч), Адам Багдановіч, Павал Дземідовіч, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), В. Камлюк, А. і Васіль Сташэўскія, Мікалай Раманоўскі (Кузьма Чорны). У сьнежні 1919 году сэмінарыю часова зачынілі[3].
Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя працягвала працаваць да 1944 году. 24 верасьня 1944 году Выканаўчы камітэт Баранавіцкай вобласьці зацьвердзіў Пастанову аб заснаваньні Нясьвіскай пэдагагічнай вучэльні. 3 сакавіка 1946 году вучэльні надалі імя Якуба Коласа. У 1956 годзе на месцы вучэльні адчынілі школу-інтэрнат[4]. У 1984 годзе ў Нясьвіжы аднавілі пэдагагічную вучэльню, якую ў 1994 годзе пераўтварылі ў каледж. На 1999 год Нясьвіскі каледж рыхтаваў настаўнікаў пачатковых клясаў і замежнай мовы (ангельскай і нямецкай) для базавай школы. На навучаньне асобаў з базавай адукацыяй прымалі на 3 гады і 10 месяцаў навучаньня. Людзей зь сярэдняй адукацыяй навучалі 2 гады і 10 месяцаў[5]. У 2007 годзе сталі рыхтаваць экскурсаводаў і настаўнікаў маляваньня па спэцыяльнасьці дызайн[4]. У 2008 годзе Нясьвіскаму каледжу вярнулі імя Якуба Коласа.
Кіраўнікі
- Арцём Саўчанка (1944—1956)
- Валянцін Бруй (з 1984-га)[4]
- Алена Жураўлёва (з 2000-х)
Выпускнікі
- Флярыян Бохвіц (пасьля 1810-га) — філёзаф
- Адам Багдановіч (1882) — этнограф
- Аляксандар Сержпутоўскі (1884) — этнограф і чалец Інстытуту беларускай культуры (1925)
- Павал Дземідовіч (1890) — стваральнік і загаднік беларускай гімназіі ў Менску (1919), сябра этнаграфічнай сэкцыі Інбелкульту (1925)
- Антон Лёсік (1897) — мовазнавец і выдавец 8-га выданьня правапісу Тарашкевіча (1943)
- Якуб Колас (1902) — народны паэт Беларусі (1926)
- Аляксандар Сянкевіч (1902) — 2-і народны камісар аховы здароўя БССР (1921—1922)
- Язэп Шнаркевіч (1907) — заснавальнік Нясьвіскай беларускай гімназіі (1921) і сакратар Таварыства беларускай школы (1924)
- Янка Нёманскі (1909) — акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928) і 1-ы кіраўнік Інстытуту эканомікі БелАН (1931—1932)
- Алесь Вініцкі (1910) — гісторык беларускай эміграцыі
- Васіль Сташэўскі (1914) — драматург
- Міхась Міцкевіч (1917) — пісьменьнік і перакладнік, брат Якуба Коласа
- Аляксандар Надсан (1943) — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (1986—2015)
- Іраіда Царук (1948) — 9-ы дэкан гістарычнага факультэту БДУ (1973—1986)
- Іван Ралько (1951) — паэт і кандыдат філялягічных навук (1961)
- Павал Атрушкевіч (1952) — чалец-карэспандэнт Акадэміі навук Казахстану
- Іван Антановіч (1955) — 3-і міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь (1997—1998)
- Настасься Азарка (2003) — паэтка
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads