Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Глуск)

рыма-каталіцкі касьцёл у Глуску From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Глуск)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́й Га́нны[1] і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Глуску. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, пасярод замка[a]. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Thumb
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
КраінаБеларусь
МястэчкаГлуск
Каардынаты52°53′59.90″ пн. ш. 28°41′29.10″ у. д.
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Плян Глуску з замкам і кляштарам, 1833 г.

У 1662—1667 гадох у Глуску з фундацыі Аляксандра Палубінскага збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. У 1677 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.

У 1738 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус[2]. З 1781 году пры касьцёле дзеяла парафіяльная школа (у 1790 годзе было 15 вучняў).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глуск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў і да пачатку XX ст. зьнішчылі кляштарны корпус.

Найноўшы час

У 1935 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак перарабілі пад склад стружкавай арцелі, дзе неўзабаве адбыўся пажар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.

З 1996 году пад кіраўніцтвам Ірыны Ганецкай праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні падмуркаў.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была крыжова-купальная буйнамаштабная базыліка. Над сяродкрыжжам 2-схільных дахаў узвышаўся 8-гранны барабан з паўсфэрычным гранёным купалам і ліхтаром у завяршэньні. Сылюэт галоўнага фасаду фармавалі 2-ярусныя чацьверыковыя вежы зь фігурнымі купаламі і трыкутны франтон паміж імі. Роўніца фасаду падзялялася прафіляванымі карнізамі на 5 ярусаў[3].

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. На гэтым месцы цяпер знаходзіцца местачковы стадыён

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads