Касьцёл Сьвятой Ганны (Лунна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятой Ганны (Лунна)
Remove ads

Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Луньне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны
Thumb
Касьцёл Сьвятой Ганны
КраінаБеларусь
ВёскаЛунна
Каардынаты53°27′19.3″ пн. ш. 24°15′41.9″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Луньне фундавала ў 1546 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца. У 1782 годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл на ахвяраваньні апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лунна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1895 годзе касьцёл значна рэканструявалі на сродкі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай з Шэметаў.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з 5-граннай апсыдай. Пабеленыя архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, акантоўка лапатак) графічна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Трыкутны франтон галоўнага фасада ўлучае роўны пілястравы портык з самастойным франтонам. Уваход вылучаецца лучковым парталам і аркавым аконным праёмам хораў над ім[1].

Унутраная прастора мае выцягнутую падоўжнай восьсю кампазыцыю. Малітоўная заля падзяляецца двума радамі слупоў на тры нэфы пяцьцю парамі размаляваных пад мармур круглых калёнаў. Цэнтральны нэф перакрываецца драўляным цыліндрычным скляпеньнем, у бакавых нэфах столь драўляная роўная, у апсыдзе перакрыцьце цаглянае — конха. Ва ўсходняй частцы бакавых нэфаў разьмяшчаюцца на 1/2 вышыні залі дзьве закрысьціі з галерэямі. У інтэр’еры тры драўляныя разьбяныя алтары ў стылі нэаготыкі працы мясцовых майстроў: галоўны — Укрыжаваньня (пры бакавых сьценах прэзьбітэрыюму стаяць такія ж нэагатычныя алтарныя кампазыцыі зь фігурамі Маці Божай (налева) і Сьвятога Язэпа, левы бакавы — тытульны алтар Сьвятой Ганны (ён засланяе абраз Маці Божай Вастрабрамскай), наверсе знаходзіцца абраз Сьвятога Антонія, правы алтар — Маці Божай Луньненскай (абраз і шата ў стылі рэнэсансу) з абразом Сьвятога Францішка ў другім ярусе. Над нартэксам — хоры з арганам у стылі станіславаўскага клясыцызму. На сьцяне хораў зьмяшчаюцца мэмарыяльныя пліты ў гонар Чахоўскіх.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай у выглядзе двух атынкаваных слупоў. Налева ад касьцёла асобна стаіць 2-ярусная мураваная чацьверыковая званіца.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Школьны, 4

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads