Лунна
вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́нна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 961 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Мастоў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна; на шашах Р41 і Р44.
Лунна — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятой Ганны і сядзіба Чахоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Лунна ўпамінаецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1546 годзе ў Луньне ўтварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лунна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. На 1886 год у мястэчку дзеялі касьцёл, сынагога і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 20 крамаў, 3 шынкі і 2 харчэўні, штогод праводзіліся кірмашы. У пачатку XX ст. у Луньне існавалі царкоўнапрыходзкая школа, фэльчарскі пункт, пошта.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лунна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год тут было 307 двароў.
У 1939 годзе Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлку Скідальскага раёну. У 1955 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 473 двары, на 1997 год — 559, на 1997 год — 562.
У 2000-я гады Лунна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». У сярэдзіне жніўня 2009 году каля школы на загад мясцовага сельсавету зьнішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Пад вынішчэньне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[3].
- Мястэчка на старых здымках
- Драўляная забудова, 1930 г.
- Дворык, 1930 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сынагога, 1930 г.
- Інтэр’ер сынагогі, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 267 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 211, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 52[4]; 1884 год — 1211 чал., у тым ліку 965 юдэяў[5]; 1886 год — 1392 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 1375 чал.; 1921 год — 1884 чал.[6]; 1972 год — 1475 чал.; 1997 год — 1165 чал.[7]; 1999 год — 1137 чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 961 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры.
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Камсамольская вуліца | Падольная вуліца (частка) Паштовая вуліца (частка)[9] |
Кірава вуліца | Загаранская вуліца |
Савецкая вуліца | Ваўпянская вуліца |
З усёй урбананімічнай спадчыны Лунны да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Гарадзенская вуліца. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Касьцельны пляц і Лазенны завулак[10]. Таксама ў мястэчку існавалі Мяшчанская, Палявая і Стралецкая вуліцы.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гаспадарчы двор
- Забудова гістарычная (XIX — 1-я палова XX ст.; фрагмэнты)
- Капліца-пахавальня Антонія Барташэвіча (1938)
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1782)
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1889)
Страчаная спадчына
- Сынагога (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Лунны
- Касьцёл. Інтэр’ер
- Касьцёл. Званіца
- Касьцёл. Каплічка-надмагільле
- Надмагільле Чахоўскіх
- Старыя камяніцы
- Старыя камяніцы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads