Царква Сьвятога Спаса (Мамаі)

помнік архітэктуры XIX ст. у Мамаях From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Спаса (Мамаі)
Remove ads

Касьцёл Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XIX ст. у Мамаях. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Былы касьцёл да надбудовы купала-цыбуліны
КраінаБеларусь
ВёскаМамаі
Каардынаты55°11′35″ пн. ш. 27°45′06″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата заснаваньня1826
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай. У наш час у будынку касьцёла месьціцца царква Сьвятога Спаса[a] Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл па надбудове купала-цыбуліны

Мураваны касьцёл у Мамаях збудавалі ў 1826—1829 гадох з фундацыі Язэпа Корсака. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

У 1960-я гады савецкія ўлады зачыніні царкву. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над дахам будынка паставілі вялізны бляшаны купал-цыбуліну залацістага колеру.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-нэфавы, прастакутны ў пляне будынак з нартэксам і закрысьціямі, накрыты 2-схільным дахам з трыкутнымі франтонамі з тарцоў і купалам у цэнтры. Галоўны фасад падзяляецца паўцыркульнымі і прастакутнымі нішамі ў прасьценках накладнога 4-калённага портыка дарычнага ордэра. Бакавыя і алтарны фасады падзяляюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках.

У інтэр’еры сьцены завяршаюцца карнізным пасам, упрыгожваюцца размалёўкай, на столі імітацыя дэкараваных цыліндрычных скляпеньняў. Над нартэксам разьмяшчаюцца хоры.

Перад касьцёлам на восі галоўнага фасаду стаіць 3-ярусная брама-званіца ў вольна трактаваным клясычным ордэры. Верхнія ярусы падзяляюцца маленькімі кутнымі паўкалёнамі і карнізнымі пасамі, праразаюцца паўцыркульным прасьветам, завяршаюцца трыкутным франтонам[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads