Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Дзярэчын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Дзярэчыне. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, каля Рынку. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў. Н. Орда, 21 траўня 1877 г. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзярэчын |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Канстантын Палубінскі |
Комплекс складаўся з мураваных касьцёла, кляштарнага корпусу, званіцы і брамы. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл, браму і часткова званіцу, а па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі кляштарны корпус і рэшту званіцы.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
У 1618 пісар слонімскі земскі Канстантын Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне касьцёл і кляштар дамініканаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1690 годзе.
У 1741 годзе праводзілася рэканструкцыя касьцёла. У сярэдзіне XVIII ст. замест драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дзярэчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў зачынілі касьцёл, які згарэў у 1866 годзе. Неўзабаве касьцёл, браму і верхні ярус званіцы разабралі на цэглу.
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі кляштарны корпус і рэшту званіцы.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая бязьвежавая базыліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі на тры часткі і завяршаўся трыкутным франтонам, над якім узвышалася 4-гранная купальная званіца. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі.
Усярэдзіне бакавыя нэфы падзяляліся на пяць капліцаў, дзьве зь якіх завяршаліся купаламі. Інтэр’ер аздабляўся фрэскавым росьпісам на біблійныя сюжэты, вылучаўся стукавымі алтарамі сьвятых Антонія, Тамаша Аквінскага, Вінцэнта і Анёлаў-Ахоўнікаў. Існавалі хоры, амбон, надмагільлі з скульптурнымі выявамі М. Сапегі і А. Палубінскага.
Кляштар
З правага боку да касьцёла далучаўся 2-павярховы кляштарны корпус складанай плянавальнай арганізацыі з рытмам прастакутных аконных праёмаў.
Званіца
Перад касьцёлам асобна стаяла высокая 2-ярусная чацьверыковая вежа-званіца пад фігурным купалам зь сьпічастым шпілем і курантамі[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- да 1901 г.
- 1925 г.
- ЯЯ. Булгак, 1933 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads