Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)
Remove ads

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзецеле. Знаходзіцца ў цэнтры места, пасярод гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МестаЗьдзецел
Каардынаты53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльвіленскае барока
ЗаснавальнікЛеў Сапега
Дата заснаваньня1624
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Касьцёл, 1874 г.

Мураваны касьцёл у Зьдзецеле фундаваў ў 1624 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1646 годзе скончылася будаваньне касьцёла з фундацыі Казімера Льва Сапегі.

У 1743 годзе будынак моцна пацярпеў ад пажару. У 1743—1751 гадох з фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла вялося аднаўленьне касьцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Аляксандра Асікевіча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1882 годзе па пажары на будынку замянілі дах. У 1900 годзе вакол касьцёла паставілі мур з 4-слуповай брамай і кутнімі 4-граннымі вежамі пад барокавымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сьцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Вонкавы выгляд

Помнік архітэктуры раньняга барока (з рысамі рэнэсансу) і віленскага барока.

Ад пачатку збудаваны ў стылі раньняга барока[1], складаўся з 1-нэфавай залі-каталікону з далучаным да яго прэзьбітэрыюмам з паўкруглай апсыдай і двума закрысьціямі з бакоў. Сьцены каталікона ўмацоўваюць контрфорсы, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі сакральнага дойлідзтва, характэрныя рысы раньняга барока Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл перабудавалі ў стылі віленскага барока: з боку ўваходу ўзьвялі дзьве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзьнёсласьць.

Інтэр'ер

У інтэр’еры сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі. Алтарная частка аддзяляецца ад залі высокім аркавым прасьветам. Цыліндрычнае з распалубкамі скляпеньне нэфу пераходзіць над апсыдай у крыжовае. Хоры, на якія вядуць вітыя ўсходы, аддзяляюцца парапэтам складанай канфігурацыі. На хорах месьціцца арган, аздоблены накладной пазалочанай разьбой.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads