Катрын Дэнёў

француская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Катрын Дэнёў
Remove ads

Катрын Дэнёў (па-француску: Catherine Deneuve, народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, па-француску: Catherine Fabienne Dorléac, 22 кастрычніка 1943, Парыж, Францыя) — француская акторка, прадусарка, якую некаторыя называюць «апошняй мэгазоркай Францыі»[3].

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Катрын Дарлеак нарадзілася ў 1943 годзе ў 17-й акрузе Парыжe, у раёне Сітэ-дэ-Флёр. Бацька Катрын, Марыс Дарлеак(1901–1979), быў акторам тэатру і кіно, а таксама рэжысэрам дубляжу замежных фільмаў для Paramount Studios. Ейная маці, Рэнэ Сымано (1911–2021), таксама была акторкай, працавала ў тэатры «Адэон». У гэтым жа тэатры суфлёркай працавала ейная бабуля[4].

Сям'я Дарлеак не мела ніякага дачыненьня да багемы. Па словах Катрын, ейныя бацькі «займаліся тэатрам, а тэатар - гэта дысцыпліна». Акрамя таго, гэта прафэсія, якой займаюцца па вечарах, што дазваляла нам весьці звычайны лад жыцьця ўдзень». Усе сёстры, якія выраслі ў акторскай сям'і, так ці інакш зьвязалі сваё жыцьцё з тэатрам і кіно[5].

Здымаецца ў кіно з 1957 году[6].

Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасьля канскага трыюмфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псыхалягічным трылеры Рамана Палянскага «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысэра.

Пасьля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаакторкі Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэту ў фільме «Дзяўчаты з Рашфору» (рэжысэр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясьцёр Дэльфін і Салянж Гарн’е.

У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай францускай акторкі, працуючы з такімі рэжысэрамі, як Люісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа Труфо («Апошняе мэтро», 1980). Адной зь ейных самых сьмелых працаў быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).

Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэньні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэклямуюць парфумэрную прадукцыю, і адной з вампірак з культавага фільма «Голад» (1983).

Посьпех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі ейную ролю ў драме «Індакітай» (1992), які атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2002 годзе вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчынаў», а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў — «Танцорка ў цемры» Лярса фон Трыера[7].

За амаль 70-гадовую кар'еру К. Дэнёў сыграла больш за 140 роляў і лічыцца адной з самых касавых акторак Францыі. Фільмы зь ейным удзелам сабралі ў кінатэатрах амаль 99 мільёнаў гледачоў[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads