Катэрына Сакелярапулю

грэцкі палітык, прэзыдэнт Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Катэрына Сакелярапулю
Remove ads

Катэрына Сакелярапулю (па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου, 30 траўня 1956, Салёнікі, Грэцыя) — грэцкая палітыкіня, 13-ы прэзыдэнтка Грэцыі ў 2020—2025 гадох.

Хуткія факты 13-ы прэзыдэнт Грэцыі, Прэм’ер-міністар ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Вывучала права на юрыдычным факультэце Атэнскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ім. Каппдзістрыі і скончыла асьпірантуру па канстытуцыйным і адміністратыўным праве ва Ўнівэрсытэце Пантэон-Асас у Парыжы. У 1982 годзе была прынятая ў Дзяржаўную раду дакладчыцай.

У кастрычніку 2015 году прызначана віцэ-прэзыдэнткай Дзяржаўнай рады, а ў кастрычніку 2018 году яе аднагалосна абралі прэзыдэнткай Дзяржаўнай рады[1].

22 студзеня 2020 году «падзелены» парлямэнт Грэцыі, прадэманстраваўшы «незвычайную аднадушнасьць» і абраў (261 дэпутат «за», «супраць» — 0) яе прэзыдэнткай Грэцыі[2][3]. Такім чынам, упершыню Прэзыдэнтам Грэцкай Рэспублікі была прызначаная жанчына.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads