Кацян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацян
Remove ads

Кацян (па-вугорску: Kötöny) — куманскі хан з роду Тэртовічаў. У гістарычнай літаратуры сустракаюцца розныя транскрыпцыі яго імя (Köten, Kutan, Kuthen, Kuthens, Kotyan, Kotjan, Koteny, Kötöny, Kuethan, Кутен, Хотен).

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцё

У 1205 годзе, пасьля сьмерці князя Галіцкага Рамана Мсьціславіча, Кацян, разам з братам сваім Самагурам, удзельнічаў у паходзе Рурыка Расьціславіча й Ольгавічаў на Галіч — і ледзь не патрапіў у палон. У 1223 г., пасьля татарскага нашэсьця на кыпчацкую зямлю, Кацян явіўся ў Галіч да зяця свайго, князя Мсьціслава Мсьціславіча, і папрасіў яго й усіх руськіх князёў аказаць яму дапамогу супраць манголаў — якая й была паабяцана й аказана (гл. Бітва на рацэ Калцы).

У 1225 годзе Мсьціслаў прыводзіў Кацяна да сябе, зьбіраючыся ісьці на ляхаў, якія былі ў зьвязе з Даніілам Раманавічам, а ў 1228 Кацян дапамагаў вялікаму князю кіеўскаму Ўладзіміру Рурыкавічу — ізноў жа, супраць Данііла. Аднак, пазьней куманы Кацяна дапамагалі ўжо Даніілу — супраць Вугоршчыны.

У 1237 годзе разьбіты манголамі Батыя Кацян бег з 40 тысячамі аднапляменьнікаў у Вугоршчыну, дзе кароль Бела ІV міласьціва прыняў яго ў падданства й даў ім землі для пасяленьня. Наўзамен за паданьне Кацяну й яго людзям вугорскага падданства, — куманы, якія раней спалучалі ўсходняе хрысьціянства з пакланеньнем Тэнгры, прынялі каталіцтва. Афіцыйна з гістарычных крыніц вядома, што Кацян быў хрышчоны па лацінскім абрадзе ў 1239 г. Адна з дочак Кацяна, вядомая як Лізавета Куманская, была заручана (і пазьней узяла шлюб) з сынам Белы ІV, якія пазьней стаў Стэфанам (Іштванам) V Вугорскім.

Аднак, вугорская арыстакратыя, памятаючы ранейшую пераменнасьць хана Кацяна, ставілася да куманаў зь вялікім недаверам. Літаральна напярэдадні Мангольскага ўварваньня ў Вугоршчыну, дваране-змоўшчыкі забілі Кацяна й яго сыноў у Пешце (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсьці на бок Батыя[2]). Пасьля сьмерці улюбёнага кіраўніка большая частка куманаў адраклася ад каталіцтва й перайшла ў падданства да баўгарскага цара Каламана І[3]. Частка полаўцаў (уключаючы й Лізавету Куманскую) засталася ў Вугоршчыне[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads