Кефлявік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кефлявік (па-ісьляндзку: Keflavík) — горад на паўвостраве Рэйк’янэс у паўднёва-заходняй Ісьляндыі.
Насельніцтва — 8169 жыхароў (2007). З 1994 году горад уваходзіць у адзіны муніцыпалітэт Рэйк’янэсбайр, дзе жыве 13256 чалавек (2007).
Кефлявік знаходзіцца ў 30 км на захад ад сталіцы краіны Рэйк’явіку (па аўтадарозе — каля 50 км), у горадзе ёсьць гавань, паблізу гораду — аднайменны міжнародны аэрапорт. Да 2006 году ў горадзе знаходзіўся штаб Узброеных сіл Ісьляндыі.
Паселішча было заснаванна ў XVI ст. і працяглы час асновай эканомікі было рыбалоўства.
Са спартыўных каманд гораду вядомы «Футбольны клюб Кефлявік», чатырохразовы чэмпіён Ісьляндыі па футболе, вядомы па выступленьні ў эўракубках.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Кефлявік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads