Клара Яндава
чэская акторка, дублёрка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кла́ра Я́ндава (па-чэску: Klára Jandová; нар. 15 лістапада 1979, Прага, ЧССР) — чэская акторка і дублёрка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыўшы Праскую кансэрваторыю (2000), стала акторкай Паўднёвачэскага тэатру(cs) (Чэске Будзеёвіцы), але ўжо ў 2002 вярнулася ў Прагу. Цяпер іграе ў двух тэатрах: «ABC»(cs) і «Palace». Акрамя акторскіх роляў, займаецца таксама пазакадравым агучваньнем.
Дэбютавала ў кіно эпізадычнай роляй у сэрыяле «Хлопчыкі і хлапцы» (чэск. Chlapci a chlapi, 1988). Са значных роляў — здымкі ў сэрыяле «Што цяпер, а што пасьля?» (1991) і ў фільме «Рок-махляры» (2006). Аднак большасьці тэлегледачоў Клара вядомая па пасьпяховым сэрыяле «Сямейная сувязь» (чэск. Rodinná pouta, 2004), дзе яна зьнялася ў ролі мілай і сьціплай Эвы Пакорнай, якая шукае сапраўднае каханьне.
Для гледачоў постсавецкай прасторы цікавая як выканаўца ролі Алісы Селязьнёвай у чэхаславацкім фільме 1990 року «Таямніца трох капітанаў» паводле аповесьці Кіра Булычова «Падарожжа Алісы».
Remove ads
Фільмаграфія
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
|
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads