Клява (басэйн Дняпра)

рака ў Беларусі (прыток Бярэзіны) From Wikipedia, the free encyclopedia

Клява (басэйн Дняпра)
Remove ads

Клява́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці і Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Выдатак вады ў вусьці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — рака Клявіца (правы).

Remove ads

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца з возера Заазерскага ў Бялыніцкім раёне, вусьце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснага Берагу Бярэзінскага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходнімі схіламі Беларускай грады і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы мерна стромкія, слабапарэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на 3 ад вёскі Карытніцы Бялыніцкага раёну). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads