Клявіца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кляві́ца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Клявы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 136 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Пагост.

Пачынаецца за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанкі, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўкі 1. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,9—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэдняй і ніжняй плыні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусьце — 2 км на ўсход ад вёскі Лісітніку). Шырыня ракі ў межань у ніжняй плыні да 8 м[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads