Пагост (Бярэзінскі раён)
вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паго́ст[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Клявіцы. Цэнтар Пагосцкага сельсавету Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 611 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Бярэзані, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Стаялава (лінія Асіпавічы — Магілёў), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Магілёў.
Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Пагост значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI стагодзьдзя. У гэты час ён уваходзіў у склад Любашанскай воласьці Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1668 годзе згодна з прывілеем караля і вялікага князя Яна Казімера Пагост атрымаў статус мястэчка. У 1746 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў прывілей, нададзены Янам Казімерам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1799 годзе ён перайшоў у валоданьне Людвіка Тышкевіча. На 1800 год у Пагосьце было 132 двары, дзеялі царква з плябаніяй, працавалі карчма і млын. У 1810 годзе ў мястэчку збудавалі новую драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1845 годзе Пагост знаходзіўся ў валоданьні Ваньковічаў, у 1858 годзе — Патоцкіх. На 1848 год у мястэчку было 74 двары. У 1863 годзе адкрылася расейская народная вучэльня (у 1892 годзе навучалася 47 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). На 1866 год у Пагосьце было 120 двароў, дзеялі царква, сынагога і малітоўная школа, працаваў млын. На 1887 год — 161 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 196 двароў, дзеялі царква і 3 малітоўныя школы, працавалі хлебазапасны магазын, 14 крамаў, заезны дом і карчма. На 1908 год — 229 двароў. У 1914 годзе ў Пагосьце адкрыўся паштовы аддзел.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год у Пагосьце было 248 двароў. На 1940 год у вёсцы працавалі сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарная станцыя, пошта, млын, клюб, крамы, абутковая і швацкая майстэрні, цырульня, грамадзкая лазьня.
З 25 сьнежня 1962 году Пагост уваходзіў у склад Ігуменскага раёну, з 6 студзеня 1965 году — у Бярэзінскім раёне. У 1979 годзе адчыніў дзьверы новы будынак сярэдняй школы. На 2000 год у Пагосьце было 302 двары, на 2008 год — 247. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1810 год — 691 чал.; 1845 год — 403 чал.; 1858 год — 444 чал.; 1866 год — 775 чал.; 1887 год — 1308 чал., зь іх 574 хрысьціяніны і 734 юдэі[2]; 1897 год — 1435 чал.;
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 1605 чал.; 1926 год — 1203 чал.; 1960 год — 930 чал.[3]; 1999 год — 728 чал.; 2000 год — 688 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 657 чал.; 2008 год — 596 чал.[5]; 2010 год — 611 чал.
Інфраструктура
У Пагосьце працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Забудова
У аснове кампазыцыйна-плянавальнай структуры Пагосту тры працяглыя крывалінейныя вуліцы, перакрыжаваныя паміж сабой. Галоўная — вуліца Юбілейная, амаль ад цэнтра якой адыходзіць вуліца Вешаўская. У паўночнай частцы гэтыя вуліцы перакрыжоўвае працяглая крывалінейная вуліца шыротнай арыентацыі. У паўднёвай частцы галоўную вуліцу пад простым кутом перакрыжоўваюць 5 просталінейных вуліцаў (Аўтазаводзкая, Першамайская, Школьная, Партызанская і Зарэчная). Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар вёскі ня мае выразнай кампазыцыі і разьмяркоўваецца сярод жылой забудовы. Забудова двухбаковая, шчыльная, складаецца пераважна з драўляных дамоў сядзібнага тыпу, вядзецца мураванае будаваньне.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1810)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads