Кнэдлікі

страва From Wikipedia, the free encyclopedia

Кнэдлікі
Remove ads

Кнэ́длікі (па-чэску: knedliky) — нацыянальная страва чэскае, славацкае, аўстрыйскае і баварскае кухняў.

Хуткія факты Паходжаньне, Асноўны складнік ...

Гісторыя

Назва паходзіць ад нямецкага слова «knödel» і замацавалася ў чэскай мове ў пачатку XIX стагодзьдзя[1][2].

У сярэднявеччы гэтым словам называлі шарыкі ці конусы зь мяса і мочанага хлеба. Каля XVII стагодзьдзя пачала выкарыстоўвацца й мука. Узьніклі розныя варыянты стравы, у тым ліку і з рысу, ужываліся начыньні, вар’яваліся формы.

Апісаньне

Thumb
Тварожныя кнэдлікі з трускаўкавым начыньнем

Кнэдлікі ўяўляюць сабой шарыкі зь бездражжавога цеста ці бульбы, адвараныя ў падсоленай вадзе. Могуць быць з начыньнем.

Бываюць некалькіх відаў:

Раней кнэдлікі былі асобнай стравай, цяпер зазвычай падаюцца як гарнір да гарачае мясное стравы ці супу. Часта разам з кнэдлікамі падаюць і падліву.

Remove ads

Іншыя назвы

У Вугоршчыне яны завуцца gombóc, па-нямецку knödel, у Люксэмбургу kniddel(en), у Італіі canederli.

На Беларусі страва з натаркаванай бульбы зь мясам завецца калдуны. Падобныя стравы існуюць таксама ў швэдзкай (kroppkaka), нарвэскай (raspeball ці komle), канадзкай (poutines râpées) кухнях.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads