Козьлікі (Гайнаўскі павет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Козьлікі (Гайнаўскі павет)
Remove ads

Ко́зьлікі (па-польску: Koźliki, па-падляску: Kốzliki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Кленікі).

Thumb
Капліца сьв. Міколы (1792 г.)

Гісторыя

Навакольле Козьлікаў было заселянае ўжо ў нэаліце — першыя археалягічныя раскопкі паблізу вёскі праводзіліся ўжо ў 19 стагодзьдзі. Чарговыя раскопкі праводзіліся расейскім навукоўцам С. А. Дубінскім у 1911 г. — у 2 курганох былі знойдзеныя косьці 7 людзей ды раньнесярэднявечная пасуда. Вёска была заснаваная толькі ў 1576 г. для каралеўскіх мужыкоў бельскага стараства. У 1864 годзе ў Козьлікі была перанесеная з суседніх Кленікоў (па іншых зьвестках з Вежанкі) драўляная царква сьв. Міколы (пабудаваная ў 1792 г.) і пастаўленая на ўзгорку над ракой Нараў[2]. У васьмідзясятых гадах 20 ст. украінская грамада Падляшша пачала будаваць побач зь вёскай свой культурны цэнтар ды музэй драўлянага дойлідзтва пад адкрытым небам[3].

Remove ads

Ураджэнцы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads