Козьлікі (гміна Заблудаў)
вёска ў гміне Заблудаў Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́зьлікі (па-польску: Koźliki, на мясцовай беларускай гаворцы: Ко́зьлікі[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Заблудаве) і каталікі (парафія сьвятых Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
Козьлікі былі заснаваныя праўдападобна яшчэ напрыканцы 15 ст. у межах Заблудаўскага графства. Упершыню ўзгадваюцца ў дакумэнтах з 1674 г.. У час бежанства 1915 г. усе жыхары Козьлікаў прабывалі ў Расеі[2]. У міжваенны пэрыяд Козьлікі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 103 жыхароў (85 каталікоў і 18 уніятаў, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. У 70-е гады 20 ст. пражывала тут каля 160 чалавек[2].
Remove ads
Ураджэнцы
- Васіль Сакалоўскі (1897 — 1968) — савецкі ваеначальнік, маршал Савецкага Саюзу
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads