Конрад фон Валенрод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад фон Валенрод
Remove ads

Конрад фон Валенрод (Валенродэ; па-нямецку: Konrad von Wallenrode; паміж 1330 і 1340 — 23 ліпеня[1] (25 ліпеня?)[2] 1393) — 24-ы Вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну з 1391 па 1393 гады.

Хуткія факты Вялікі магістар Тэўтонскга Ордэну, Папярэднік ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Герб Вялікага магістра фон Валенрода

Раньнія гады

Нарадзіўся паміж 1330 і 1340 гадамі, паходзіў са старажытнага рыцарскага баварскага роду.

Пасьля заняцьця пасады Маршала Ордэну і Комтура Кёнігсбэргу, як вайсковы кіраўнік Ордэну фон Валенрод займаўся арганізацыяй крыжовых паходаў супраць Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 годзе ён стаў Комтурам Марыенбургу і Вялікім комтурам Ордэну, фактычна другім чалавекам у дзяржаве.

20 жніўня 1390 году сканаў Вялікі магістар Цёльнэр і, здавалася, што толькі пытаньне часу, калі Конрад фон Валенрод стане новым Вялікім магістрам. 12 сакавіка 1391 году Конрад фон Валенрод быў абраны Вялікім магістрам. Справа было вырашана на карысьць Конрада дзякуючы падтрымцы двух выбарнікаў.

Вялікі магістр

Падчас свайго кіраваньня фон Валенрод актыўна праводзіў палітыку калянізацыі маланаселеных земляў у Прусіі. Пры ім нямецкімі каляністамі былі заселеныя шырокія вобласьці, а таксама пабудаваныя крэпасьці Готтэрсвэдэр і Міттэнбург. Вялікі магістр працягнуў палітыку, накіраваную на падтрымку князя Вітаўта ў яго барацьбе са сваім стрыечным братам Каралём польскім і Вялікім князем літоўскім Ягайлам. Быў ажыцьцяўлены вялікі паход супраць Ягайлы, у якім са сваім атрадам удзельнічаў і будучы Кароль Ангельшчыны Генрых IV. Конрад падзяліў войска на тры атрады: першы пад камандаваньнем комтура замка Бальгі спусташаў Мазовію, другі і трэці пад камандаваньнем самога Конрада і Маршала Ордэну Энгэльхарда Рабэ фон Вільдштайна накіраваліся да Вільні. Крыжакі былі блізкія да ўзяцьця Вільні, аднак адступілі з-за нутранага канфлікту, справакаванага Вялікім магістрам.

Конрад адхіліў фон Вільдштайна ад пасады маршала, хоць той быў выдатным вайскаводам і карыстаўся павагай сярод рыцараў. Прычыны такога ўчынку вялікага магістра невядомыя, але многія лічаць, што ён раўнаваў да посьпехаў фон Вільдштайна. Адхіленьне маршала выклікала скандал, і большасьць рыцараў з атраду Вільдштайна паўсталі супраць Вялікага магістра. Нягледзячы на гэта, Конрад не зьмяніў сваё рашэньне, і кампанія была спыненая. Непадпарадкаваньне часткі братоў дазволіла фон Валенроду правесьці чыстку ў асяродзьдзі рыцарства, асабліва ў комтурствах, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам маршала.

У 1392 годзе князь Уладзіслаў Апольчык прапанаваў Конраду праект падзелу Польшчы паміж Сьвятой Рымскай Імпэрыяй, Тэўтонскім Ордэнам, Брандэнбургам, Вугорскім каралеўствам і Сылескім княствам, аднак Вялікі магістар адказаў адмовай.

Thumb
Плакат опэры «Літвіны», XIX стагодзьдзе

У тым жа годзе Ягайла і Вітаўт склалі дамову, па якой Ягайла прызнаваў Вітаўта Вялікім князем літоўскім у якасьці свайго намесьніка ў Літве. Здрада Вітаўта было вельмі небясьпечнай для Ордэну, таму Конрад быў змушаны пачаць вайну супраць абодвух саюзьнікаў, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй мноства крыжакоў з Эўропы. У студзені 1393 году галяндзкія і францускія рыцары пад камандаваньнем Конрада аблажылі Горадню, што вымусіла Вітаўта і Ягайлу пайсьці на правядзеньне мірных перамоў у Торуне.

Неўзабаве пасьля пачатку перамоў Конрад захварэў і пакінуў Торунь. 23 ліпеня 1393 годe ён сканаў у замку Марыенбургу, верагодна, ад апаплексычнага ўдару. Пахаваны ў магільным склепе Вялікіх магістраў Ордэну ў капліцы сьвятой Ганны ў Марыенбургу[1].

Remove ads

Адлюстраваньне ў гістарыяграфіі і мастацтве

Храністы-манахі, якія нянавідзелі Валенрода за тое, што ён быў нядосыць шчодры да царквы, адлюстроўвалі яго герэтыком і ворагам Ордэну, які панёс справядлівую кару нябёсаў. Паданьне зрабіла зь яго нават літвіна, які ўступіў быццам бы ў Ордэн з адзінай мэтай — адпомсьціць за спусташэньне сваёй Радзімы. Такім яго выявіў і Адам Міцкевіч у паэме «Конрад Валенрод» (1828).

Пасьля на аснове паэмы Міцкевіча былі напісаныя дзьве опэры: «Літвіны»(it) (па-італьянску: I Lituani) Амількарэ Панк’елі і «Конрад Валенрод» Уладзіслава Жэленскага (1885).

Папярэднік
Цёльнэр фон Ротэнштайн
Вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну
1391—1393
Наступнік
Ульрых фон Юнгінген
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads