Конрад Ляймэр
аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конрад Ля́ймэр (па-нямецку: Konrad Laimer; нар. 27 траўня 1997 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца і правы абаронца нямецкага клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец зальцбурскага «Рэд Була». Дэбютаваў у футболе ў Першай лізе ў траўні 2014 году, абараняючы колеры «Ліфэрынгу», які ёсьць даччыным клюбам зальцбургцаў. У галоўным клюбе дэбютаваў 28 верасьня 2014 году ў матчы супраць венскага «Рапіду». 30 чэрвеня 2017 году Ляймэр выправіўся ў Нямеччыну, прыяднаўшыся да клюбу «РБ Ляйпцыг» і пагадніўшыся на чатырохгадовы кантракт[4]. З камандаў некалькі разоў быў уладальнікам Кубка Нямеччыны. Па сканчэньні чарговага кантракту ўлетку 2023 году вольным агентам далучыўся да «Баварыі», узгадніўны кантракт да лета 2027 году[5]. 8 жніўня па зыходзе Яна Зомэра зьмяніў свой нумар 24 на 27-ы[6].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аўстрыі ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Славеніі. Гулец выйшаў на пляоўку ў першай адзінаццатцы.
Remove ads
Дасягненьні
«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2015, 2016, 2017
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads