Ян Зомэр
швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Зомэр (па-нямецку: Yann Sommer; нар. 17 сьнежня 1988 году) — швайцарскі футбаліст, брамнік італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Гулец неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Швайцарыі перш чым выправіўся ў Нямеччыну. У нацыянальнай дружыне дэбютаваў у 2012 і зь цягам часу стаў брамнікам нумарам адзін у краіне, выступаючы з дружынай на эўрапейскіх і сусьветных першынствах.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прайшоў школы некалькіх невялікіх клюбаў перш чым далучыўся да акадэміі «Базэлю» ў 2003 годзе. Першы прафэсійны кантракт склаў з клюбам у 2005 годзе, стаўшы асноўным брамнікам юнацкай дружыны клюбу. У 2007 годзе падоўжыў кантракт і адразу выправіўся ў «Вадуц» згодна з арэндным пагадненьнем паміж клюбамі. За некалькі сэзонаў поруч з падвышэньнем клюбу ў лігах ажно да другога дывізіёну Зомэр стаў першым выбарам трэнэра, праводзячы ў сэзоне ўсё больш матчаў у браме каманды. Дэбютаваў у Супэрлізе за «Вадуц» 20 ліпеня 2008 году ў пераможным матчы супраць «Люцэрну» (2:1). У студзені 2009 году Зомэр быў адкліканы ў «Базэль» праз тое, што асноўны брамнік клюбу Франка Кастанса атрымаў траўму[4]. У шэрагах «Базэлю» гулец дэбютаваў 7 студзеня ў матчы супраць «Янг Бойзу», дзе базэльскі клюб трываў паразу зь лікам 3:2. Адгуляўшы 6 гульняў у астатніх сустрэчах сэзону, Зомэр далучыўся да «Грасгопэру» зноўку на правох арэнды. Па вяртаньні ў Базэль футбаліст склаў 5-гадовы кантракт з клюбам, але стаў толькі другім брамнікам дружыны. Зомэр дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасьня 2011 году ў матчы супраць румынскага «Ацэлула», у якіх швайцарцы выгулялі зь лікам 2:1[5]. Менавіта ў гэты ж час брамнік трывала заняў месца ў браме, а паводле вынікаў сэзону разам з клюбам здабыў як кубак краіны, гэтак і дамогся перамогі ў чэмпіянаце[6]. Наступныя гады адзначаюцца надзейнай гульнёй Зомэра, які ўжо а нікому не аддаў месца ў стартавым складзе.
10 сакавіка 2014 году Зомэр падпісаў пяцігадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Барусіяй» зь Мёнхэнглядбаху[7]. Швайцарац быў выкліканы дзеля замены Марка-Андрэ тэр Штэгена, які далучыўся да «Барсэлёны»[8]. У першым сэзоне Зомэра ў клюбе глядбаскі клюб заняў 3 месца ў Бундэсьлізе, што сталася найвышэйшым клюбным дасягненьнем з 1978 году[9]. Па заканчэньні сэзону брамнік быў названы найлепшым гульцом клюбу ў сэзоне. Аднак, ужо ў наступным сэзоне Зомэр зрабіў некалькі крытычных памылак, які прывялі да паразаў ад дортмундзкай «Барусіі» ў чэмпіянаце і «Сэвільлі» ў Лігі чэмпіёнаў.
У лістападзе 2019 году Зомэр падоўжыў кантракт з клюбам да 2023 году[10]. У Лізе чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў, у тым ліку дзякуючы навычкам Зомэра, «Барусія» дасягнула 1/8 фіналу, дзе саступіла «Манчэстэр Сіці». 27 жніўня 2022 году брамнік зрабіў 19 выратаваньняў у матчы супраць «Баварыі» (1:1), усталяваўшы новы рэкорд Бундэсьлігі.
19 студзеня 2023 году Зомэр пакінуў «Барусію», правёўшы у клюбе восем з паловай гадоў, і далучыўся да мюнхэнскай «Баварыі», уклыўшы дамову да ліпеня 2025 году[11]. 20 студзеня ён дэбютаваў у новым клюбе ў матчы супраць «РБ Ляйпцыг», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1[12].
Міжнародная
Зомэр дэбютаваў за нацыянальную зборную Швайцарыі 30 траўня 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі, які праходзіў у Люцэрне і скончыўся паразай гаспадароў зь лікам 0:1. На чэмпіянат сьвету 2014 году брамнік упершыню трапіў у заяўны сьпіс зборнай[13]. Разам з партнэрамі па Бундэсьлізе Романам Бюркі і Марвінам Гіцам гулец быў уключаны ў заяўку Швайцарыі на чэмпіянат Эўропы 2016 году. Зомэр нарэшце стаў першым брамнікам і правёў усе чатыры матчы дружыны на эўрапейскім турніры[14].
Remove ads
Дасягненьні
«Вадуц»:
- Уладальнік Кубка Ліхтэнштайну: 2008
«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Швайцарыі: 2012
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2023
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads