Кордава (Гішпанія)

горад у Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кордава (Гішпанія)
Remove ads

Ко́рдава (па-гішпанску: Córdoba) — горад на поўдні Гішпаніі ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія, цэнтар аднайменнае правінцыі. месьціцца на схіле адгор’я Сьера-Марэна, на правым беразе Гвадальквіру, ва ўрадлівай, вельмі гарачай мясцовасьці, зьяўляецца сталіцай правінцыі Кордава. Горад заснаваны ў часы панаваньня Рыму. Сёньня Кордова зьяўляецца сучасным горадам сярэдніх памераў, з насельніцтвам у 321 тысячу чалавек. Стары горад зьмяшчае шмат помнікаў таго часу, калі Кордава была сталіцай Кордаўскага халіфату, які займаў амаль увесь Ібэрыйскі паўвостраў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Кордава вядома з часоў фінікійскай калянізацыі. Паводле сьведчаньняў Страбона й Пталямэя, Кордава зьяўлялася цэнтрам племені турдэтанаў. У часы Другой Пунічнай вайны, то бок у 218201 да н. э., горад быў захоплены рымлянамі. У 169 годзе да н. э. рымскі консул Марк Кляўдыюс Марцэл заснаваў лацінскую калёнію побач з ужо існуючымі ібэрыйскімі паселішчамі. Паміж 143 і 141 гадамі да н. э. горад быў абложаны Вірыятам. Рымскі форум, як вядома, існаваў у горадзе ў 113 годзе да н. э.

У часы панаваньня Юліюса Цэзара, Кордава была сталіцай рымскай правінцыі Бэтыка. Горад зьяўляецца месцам нараджэньня такіх вядомых людзей, як то філёзафа Сэнэкі, прамоўцы Сэнэкі Старэйшага й паэту Люкана. Пазьней горад стаў часткай Бізантыйскай імпэрыі (552572), потым быў захоплены вэстготамі, якія занялі горад у канцы VI стагодзьдзя.

У 711 годзе горад апынуўся пад кіраваньнем арабаў. З 756 году Кордава была сталіцай Кордаўскага эмірату, а з 929 — Кордаўскага халіфату. У X стагодзьдзі дасягнула свайго росквіту, стала адным з цэнтраў асьветы й навук, калі мела да мільёну жыхароў, мноства палацаў, мячэтаў, караван-сараяў і была цэнтрам арабскай навукі, паэзіі й мастацтва. З распадам ў 1031 годзе Кордаўскага халіфату горад захоўваў самастойнасьць толькі да 1070 году, калі быў падпарадкаваны эмірам Сэвільлі. У пэрыяд Рэканкісты Кордава ў 1236 годзе перайшла пад уладу кастыльскіх каралёў[1].

Remove ads

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads