Кошыцкі край

край Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Кошыцкі край
Remove ads

Кошыцкі край (па-славацку: Košický kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Кошыцах.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Кошыцкі край знаходзіцца ў паўднёвай частцы ўсходняй Славаччыны й займае плошчу ў 6752 км². Заход рэгіёну складае ўсходнюю частку Славацкіх Рудных гор. Край мяжуе з Украінай на ўсходзе, Вугоршчынай на поўдні, Прэшаўскім краем на поўначы й з Банскабыстрыцкім краем на захадзе.

Кошыцкі край зьявіўся ў працэсе рэарганізацыі адміністрацыйнага дзяленьня краіны 1 ліпеня 1996 году, калі былы Ўсходне-Славацкі край (па-славацку: Východoslovenský kraj) быў падзелены на Кошыцкі край (на поўдні) і Прэшаўскі край (на поўначы). Край падзяляецца на 11 раёнаў (акрэсаў).

Remove ads

Дэмаграфія

Шчыльнасьць насельніцтва рэгіёну 114 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніку ў 110 на км². Найбуйнейшыя месты краю — Кошыцы, Міхалаўцы, Сьпіская Новая Вёска, Трэбішаў ды Рожнява. Паводле перапісу 2001 году ў краі пражывала больш славакаў (81,8%), аднак таксама ў горадзе жыве значная колькасьць вугорцаў (11,2%) і цыганаў (3,9%).[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads