Кошыцкі край
край Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кошыцкі край (па-славацку: Košický kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Кошыцах.
Remove ads
Геаграфія
Кошыцкі край знаходзіцца ў паўднёвай частцы ўсходняй Славаччыны й займае плошчу ў 6752 км². Заход рэгіёну складае ўсходнюю частку Славацкіх Рудных гор. Край мяжуе з Украінай на ўсходзе, Вугоршчынай на поўдні, Прэшаўскім краем на поўначы й з Банскабыстрыцкім краем на захадзе.
Кошыцкі край зьявіўся ў працэсе рэарганізацыі адміністрацыйнага дзяленьня краіны 1 ліпеня 1996 году, калі былы Ўсходне-Славацкі край (па-славацку: Východoslovenský kraj) быў падзелены на Кошыцкі край (на поўдні) і Прэшаўскі край (на поўначы). Край падзяляецца на 11 раёнаў (акрэсаў).
Remove ads
Дэмаграфія
Шчыльнасьць насельніцтва рэгіёну 114 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніку ў 110 на км². Найбуйнейшыя месты краю — Кошыцы, Міхалаўцы, Сьпіская Новая Вёска, Трэбішаў ды Рожнява. Паводле перапісу 2001 году ў краі пражывала больш славакаў (81,8%), аднак таксама ў горадзе жыве значная колькасьць вугорцаў (11,2%) і цыганаў (3,9%).[1]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads