Сьпіска Нова Вэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьпіска Нова Вэс, або Сьпіская Новая Вёска (па-славацку: Spišská Nová Ves, па-нямецку: Zipser Neudorf, па-вугорску: Igló) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Горнад ля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.
Remove ads
Гісторыя
У XII ст. на месцы Сьпіскай Новай Вэсі зьяўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каляністы і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка разьвіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — сьпіскі гарадзкі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славаччыне.
У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі сьпіскімі гарадамі Сьпіска Нова Вэс была адданая ў якасьці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 году. У 1778 Сьпіск Нова Вэс становіцца сталіцай «16 сьпіскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.
Зараз Сьпіска Нова Вэс — папулярны турыстычны маршрут.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 году горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[3]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рыма-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасьці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[3].
Гарады-пабрацімы
Альсфэльд (па-нямецку: Alsfeld), Нямеччына
Гаўлічкаў-Брод (па-чэску: Havlíčkův Brod), Чэхія
Груец (па-польску: Grójec), Польшча
Эгл (па-француску: L’Aigle), Францыя
Ёнгстаўн (па-ангельску: Youngstown), шт. Агаё, ЗША
Жаінвілі (па-партугальску: Joinville), Бразылія
Кляўсталь-Цэлерфэльд (па-нямецку: Clausthal-Zellerfeld), Нямеччына
Кішуісалас (па-вугорску: Kisújszállás), Вугоршчына
Нітра (па-славацку: Nitra), Славаччына
Прэвэза (па-грэцку: Πρέβεζα), Грэцыя
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads