Крамы (Наваградак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крамы (Наваградак)
Remove ads

Гандлёвыя рады «Крамы»[1] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзяцца ў цэнтры места, на гістарычных Рынку і Траецкай вуліцы[a]. Захаваўся толькі меншы корпус (на Траецкай вуліцы), больш корпус (пасярод Рынку) па Другой сусьветнай вайне зьнішчылі савецкія ўлады. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Крамы
Thumb
Гандлёвыя рады «Крамы»
КраінаБеларусь
МестаНаваградак
Каардынаты53°35′56.98″ пн. ш. 25°49′36.15″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня1812
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Крамы на мапе Беларусі
Thumb
Крамы
Крамы
Крамы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваныя гандлёвыя рады ў Наваградку збудавалі ў 1812 годзе паводле тыповага праекту, складзенага ў Санкт-Пецярбургу.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі большы корпус гандлёвых радоў, які стаяў пасярод Рынку. У 1953 годзе ў мэтах прыстасаваньня пад прамысловую краму меншы корпус гандлёвых радоў адрамантавалі і часткова перабудавалі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму[2] . Будынак захаванага меншага корпуса — у пляне выцягнутая трапэцыя, накрываецца 2-схільным дахам. Вылучаецца трыкутнымі франтонамі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад праразаецца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзьверы ў крамы. Крамы асьвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная галерэя, утвораная дарычнай калянадай[3]. У выніку паваеннай рэканструкцыі часткова зьмяніоі галоўны фасад, канструкцыю даху (паніжаны), калянаду абклалі дэкаратыўнай керамічнай пліткай.

Усярэдзіне будынка — гандлёвая заля і невялікія складзкія памяшканьні. У выніку паваеннай рэканструкцыі арыгінальны ўнутраны плян зьмяніўся[4].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Менская, 3

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads