Кіраваградзкая вобласьць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ўкраіны 1-га ўзроўню From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіраваградзкая вобласьць
Remove ads

Кіравагра́дзкая во́бласьць (па-ўкраінску: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Крапіўніцкі

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны, у міжрэччы Дняпра й Паўднёвага Буга. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з Чаркаскай, на паўночным усходзе з Палтаўскай, на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з Днепрапятроўскай, на поўдні зь Мікалаеўскай ды Адэскай, на захадзе зь Віньніцкай абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Добравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.

Клімат

Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна раньняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.

Рэльеф

Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах Прыдняпроўскага ўзвышша. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьць балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.

Водныя аб’екты

У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс. км, сярод якіх няйвялікшыя — Інгулец, Сінюха, Вялікая Высь, Інгул, Ятрань. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў Дняпра й Паўднёвага Буга.

Паводле колькасьці вадасховішчаў і сажалак вобласьць займае трэцяе месца ўва Ўкраіне. Але яна мае найменшыя запасы прыродных падземных водаў.

Remove ads

Гісторыя

У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну скіфы. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Крапіўніччыны стала часткай Дзікага поля, па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.

У XIV ст. тэрыторыя сучаснай вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У XVI—XVII стагодзьдзях Крапіўніччына (амаль бязьлюдная) робіцца буфэрам паміж Рэччу Паспалітай з аднаго боку, Масковіяй — з другога, і Турэччынай — з трэцяга.

У XVIII ст. пачалася новая расейская калянізацыя тэрыторыі вобласьці (у 1754 року — заснаванае места Елізавэтград).

Кіраваградзкая вобласьць УССР утвораная 10 лютага 1939 року, пераважна з паўночнай часткі Мікалаеўскай вобласьці, улучала паўднёвыя райны сучаснай Чаркаскай вобласьці, але без сваіх сучасных заходніх раёнаў, якія тады былі ў Адэскай вобласьці. Вобласьці былі перададзеныя 30 раёнаў: Аджамскі, Аляксандраўскі, Александрыйскі, Ануфрыеўскі, Бабрынецкі, Вялікавыскаўскі, Выцязеўскі, Дабравялічкаўскі, Далінскі, Златапольські, Знамянскі, Камянский, Кіраваградзкі (Крапіўніцкі), Кампаніеўскі, Малавыскаўскі, Наўгародкаўскі, Наваархангельскі, Навагеоргіеўскі, Наваміргарадзкі, Навапразкі, Новаўкраінскі, Падвысоцкі, Пятроўскі, Пяшчанабродзкі, Раўнянскі, Тышкоўскі, Устынаўскі, Хмэлеўскі, Чыгірынскі.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads