Краснае (Бабруйскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кра́снае[1] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 7 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі БабруйскМенск, за 12 км на паўночны захад ад Бабруйску, за 122 км ад Магілёва, каля дарогі СычкаваСьвіслач. У 2007 годзе 21 жыхар, 9 двароў[2].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомыя паводле дакумэнтаў ад 17 ст. як сяло ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павету Вялікага княства Літоўскага. Ад 1615 уладаньне Бабруйскае каталіцкае плябаніі. Ад 1782 дзейнічала карчма. Ад 1793 у складзе Расейскае імпэрыі, ад 1795 у Бабруйскім павеце.

У 1847 — сяло ў складзе маёнтку Дварэц, уласнасьць Вітгенштэйнаў, 10 двароў, 40 жыхароў. У 1858 уключана ў казённы маёнтак Панюшкавічы. Паводле перапісу 1897 — вёска Красная (яна ж Панюшкавічы, Саломенка) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 26 гаспадарак, 210 жыхароў, побач знаходзіўся засьценак Красная (12 двароў, 88 жыхароў). У 1907 у вёсцы 261 жыхар, у засьценку — 113. У 1917 у вёсцы 36 двароў і 287 жыхароў, а ў засьценку 20 двароў і 136 жыхароў.

У 1920-я1930-я дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых. У сакавіку 1930 створаны калгас «Чырвоны сьцяг». У чэрвені 1944 нямецкія карнікі спалілі 23 двары. Вёска вызваленая 30 чэрвеня 1944, у гэты ж дзень пры адбіцьці спробаў немцаў вырвацца каля вёскі з атачэньня вызначыўся наводчык гарматы сяржант І. Р. Усабдзюк, які атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 — 64 жыхары. У 1986 20 гаспадарак, 33 жыхары, у складзе саўгасу імя Леніна.

Remove ads

Пляніроўка

Вёска ўяўляе сабой плаўна выгнутую вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads