Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)
Remove ads

Сьві́слач[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Сьвіслачы ў Бярэзіну. Цэнтар сельсавету Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Асіпавічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.

Хуткія факты

Сьвіслач — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл у стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Remove ads

Назва

Тапонім Сьвіслач, з усяго відаць, утварыўся ад назвы ракі[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

На мяжы XI—XIII стагодзьдзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[3]. У XIV ст. Сьвіслач стала цэнтрам княства, пазьней — староства. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Сьвіслач значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[4].

У сярэдзіне XVI ст. Сьвіслач перайшла ў валоданьні Гарабурдаў. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1648 годзе Сьвіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1654 году — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францішканаў[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. На 1886 год у Сьвіслачы было 46 двароў, дзеялі 2 царквы і касьцёл, працавалі 2 школы, валасная ўправа, пошта і 40 крамаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сьвіслач занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвіслач абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 — 1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сьвіслач увайшла ў склад Беларускай ССР[6], дзе ў 1924 годзе стала цэнтрам раёну (з 1931 году цэнтар сельсавету).

У 2000-я гады Сьвіслач атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». На 2001 год тут было 277 двароў, на 2007 год — 314.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 420 чал.[7]; 1890 год — 1 тыс. чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 852 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 2001 год — 820 чал.[9]; 2007 год — 760 чал.[10]; 2010 год — 678 чал.

Інфраструктура

У Сьвіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Кірава вуліца ?
Кліменкі вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Сьвіслачы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Бярэзінская і Замкавая.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее дзіцячая санаторыя «Сьвіслач».

Славутасьці

  • Замчышча (на паўночнай ускраіне вёскі)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Замак
  • Касьцёл і кляштар францішканаў
  • Сынагога
  • Сядзіба
  • Царква

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads