Кромўэл

брытанскі фільм 1970 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Кромўэл» — ангельская гісторыка-біяграфічная кінадрама 1970 году аб удзеле Олівэра Кромўэла ў грамадзянскай вайне ў Ангельшчыне 1642—1651 гадоў. 15 красавіка 1971 г. Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук(en) (Бэвэрлі Гілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла Віторыё Ніно Новарэзэ(en) залатой статуэткай «Оскар» за найлепшы дызайн касьцюмаў у фільме 1970 году. 3 жніўня Рычард Гарыз атрымаў узнагароду 7-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю(en) (СССР) за выкананьне галоўнай ролі. У 2013 г. «Мовакіно», даччыны праект «Кінаконга», выпусьціў фільм у беларускім перакладзе на DVD з агучваньнем акторамі Ўладзімерам Глотавым, Паўлам Харланчуком і Ганнай Хітрык[1]. 17 кастрычніка ў менскай галерэі «Цэх» адбылася беларускамоўная прэм’ера фільму[2].

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Ролі і іх выканаўцы

  • Олівэр Кромўэл, сябар Палаты абшчынаў — Рычард Гарыз
  • Карл І, кароль — Алек Гінэс
  • Эдвард Мантэгю, князь манчэстэрскі — Робэрт Мотлі
  • Генрыета Марыя, каралева — Дораці Т'ютын
  • Джон Картэр, сябар Палаты абшчынаў — Фрэнк Фінлі
  • Рупэрт, князь рэйнскі — Тымаці Дальтон
  • Томас Ўэнтўарт, князь страфардзкі — Патрык Ўаймарк
  • Г’ю Пітэрз, капэлян Войска новага ўзору(en)Патрык Мэгі
  • Эдвард Гайд, князь кларэнданскі — Найджэл Сток
  • Робэрт Дэўро, князь эсэцкі — Чарлз Грэй
  • Гэнры Айртан, сябар Палаты абшчынаў — Майкл Джэйстан.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads