Ганна Хітрык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Сяргееўна Хітрык (нар. 25 чэрвеня 1980, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларуская акторка, сьпявачка.
Remove ads
Біяграфія
Ганна нарадзілася 25 чэрвеня 1980 году. У 1998—2001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «акторскае мастацтва тэатру лялек». На 3-м курсе рэжысэр Аляксандар Гарцуеў запрасіў дзяўчыну ў спэктакль «Брат мой, Сіман...», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатру. Так пачалася праца Ганны ў якасьці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных менскіх акторак, прымае актыўны ўдзел у жыцьці тэатра й культурных падзеях гораду.
З 2001 году грае ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 году ў Беларускім рэспубліканскім Тэатры юнага гледача. У 2005 годзе Ганна й іншыя акторы менскіх тэатраў утварылі музычны гурт «Дзецідзяцей», дзе яна зьяўляецца вакалісткай[1]. Гурт праіснаваў 5 гадоў і ў чэрвені 2010 году спыніў дзейнасьць, маючы тры паўнавартасных альбомы на сваім рахунку. 2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык – S*unduk. Гэта першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці гурту «Дзецідзяцей».
Муж Сяргей, сын Сьцяпан, у 2017 годзе пераехала зь сям’ёй у Ізраіль[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads