Крупцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крупцы
Remove ads

Крупцы, Крупецкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места.

Thumb
Сьвятая крыніца і новая царква ў Крупцах

На пачатак ХХ ст. Крупцы стаялі адасоблена на Менску, хоць і ўваходзілі ў ягоны склад[1].

Гісторыя

Маёнтак Крупцы ўпамінаецца ў царкоўным паданьні, паводле якога на тутэйшай крыніцы ў 1612 року адбылося цудоўнае зьяўленьне абраза Божай Маці[2]. У 1622 року Мікалай Вароніч, ахвяраваў на карысьць Сьвята-Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра, які дзейнічаў у Менску, дзьве сенажаці: адну на Камароўскім балоце, а другую — у Крупцах. На пачатку XVII ст. Крупецкая ікона ўжо была вядомай сьвятыняй у Менску. Яна захоўвалася ў невялікай драўлянай капліцы, што стаяла на ўзгорку, якая звалася Пакроўскай. Паводле зьвестак XVIII ст., капліца ў Крупцах была крытай гонтай і завяршалася купалам. Абраз, што знаходзіўся ў ёй, упрыгожвалі дзьве срэбныя кароны. У 1856 року на месцы старой, струхнелай царквы збудавалі новую. Пачынаючы з 1884 року, з блаславеньня менскага япіскапа Варлаама, жыхары места сталі рэгулярна рабіць з Крупецкім абразам урачыстыя хрэсныя хады[3].

У пачатку XX ст. Крупцы былі ўрочышчам на ўскрайку Менску ў 5-й паліцэйскай частцы. Да 1924 року Крупцы, як і вёска Вясьнінка, знаходзілася ў Сёмкава-Гарадоцкай воласьці Менскага павету. Вёска налічвала 20 двароў, у якіх, паводле зьвестах 1917 року, пражывалі 113 жыхароў. У 1924 року савецкія ўлады сьпярша зачыненілі, а ў 1936 року — зьнішчылі Крупецкую царкву. У 1941—1944 рокі ў раёне ўрочышча праводзіліся расстрэлы Менскага жыдоўскага гета[4].

У 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб пераменаваньні могілак «Піянэрскія» ў «Крупцы»[5].

У наш час пра колішнюю вёску і прадмесьце напамінае вуліца Крупцы, аднайменныя могілкі і прыпынак грамадзкага транспарту «Крупцы». У апошні час аднавілася шанаваньне Крупецкае крыніцы (14 кастрычніка 1997 року на месцы зруйнавай у савецкія часы пачалося будаваньне новай царквы). 1 чэрвеня 2012 году на менскіх могілках Крупцы (прасп. Пераможцаў), дзе праводзіліся пахаваньні ў XVI—XX стагодзьдзях, пачалося добраўпарадкаваньне магілаў, якія захаваліся[6].

Remove ads

Старыя адрасы

  • Крупцы. Кафляны завод М. Айзэнштата, заснаваны ў 1884 року. У 1897—1904 роках завод арандаваў А. Пінэс. Захаванасьць будынка застаецца нявызначанай[7].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads