Кручанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Круча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Круча.

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Круглянскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Талачынскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Круглянскага раёну. 16 верасьня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Круглянскага раёну.

21 сьнежня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Бярозка, Вугляны, Дарожкавічы, Дудакі, Жукава, Каўрыжына, Круча, Любішча, Малыя Вугляны, Малыя Каскевічы, Мікулінка, Новае Палесьсе, Паграбішча, Стаі, Старое Палесьсе, Татарка, Янава — перададзеныя ў склад Рубескага сельсавету[1].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 21
  • 1 студзеня 2009 году — 17

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads