Круча
вёска ў Філатаўскім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кру́ча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Асьліку. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 364 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Круглага, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Слаўнае.
Круча — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Кручу датуецца 1674 годам[a]. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У XVIII ст. Круча ўпамінаецца як мястэчка. На 1775 год тут было 7 дымоў[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Круча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1820 год у мястэчку было 35 двароў, на 1880 год — 62 двары, працавалі карчма і млын, штогод праводзілася 3 кірмашы. Праз Кручу праходзіў Віленскі паштовы тракт. На 1909 год — 95 двароў, пошта, фэльчарска-акушэрскі пункт, скарбовая вінная крама, крэдытнае таварыства, царкоўна-прыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Кручу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Круча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Кручу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 170 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1972 год у Кручы было 97 двароў, на 1997 год — 189, на 1998 год — 189. 21 сьнежня 2011 год у зьвязку зь ліквідацыяй Кручанскага сельсавету вёску перавялі ў склад Філатаўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1820 год — 425 чал.; 1880 год — 430 чал.
- XX стагодзьдзе: 1902 год — 222 чал., зь іх 18 праваслаўных, 10 каталікоў, 8 старавераў, 186 юдэяў[4]; 1909 год — 672 чал.; 1940 год — 620 чал.; 1972 год — 453 чал.; 1997 год — 473 чал.[5]; 1998 год — 500 чал.[6]; 1999 год — 505 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 364 чал.
Інфраструктура
У Кручы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква
Заўвагі
- НГАБ. Ф. 1875, воп. 1, спр. 6.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads