Крывец (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крывец (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Крыве́ц (па-польску: Krzywiec, па-падляску: Kryvéć) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Ласінка).

Гісторыя

Вядома, што на землях сучаснага Крыўцу гаспадарылі ў 16 ст. мяшчане Нарві. У 1616 годзе ўпершыню ўзгадваецца вадзяны млын на рэчцы Крыўлянцы, што працякае празь вёску. Першыя пісьмовыя згадкі пра Крывец датуюцца 1727 годам — вёска прыналежала тады каталіцкай парафіі ў Нарве. У 1779 годзе былі тут 33 хаты, корчма ды адна шляхоцкая хата. Крывец хутка разьвіваўся ў 19 ст.: (1811 г. — 48 хатаў, 1847 г. — 58 хатаў, 332 жыхары), але напрацягу 20 ст. вёска значна паменшала (1921 г. — 83 хаты, 335 жыхароў; 1939 г. — 84 хаты, 598 жыхароў; 1950 г. — 70 хатаў, 421 жыхар; 2007 — 120 жыхароў). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году пражывалі тут 329 беларусаў, 2 палякі, 2 габрэі ды 2 асобы іншай нацыяналнасьці)[2]. У другай палове 20 ст. інсаваў тут вядомы на ўсім Падляшшы беларускі фальклёрны калектыў Крыўчанкі[3]. З 2000 году ў быўшай школе існуе Епархіяльны цэнтар праваслаўнай культуры Сьветласьць[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads