Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Аранчыцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Аранчыцы)
Remove ads

Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўны храм у вёсцы Аранчыцы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, пабудаваны ў 1914 року. Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.

Славутасьць
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаАранчыцы
Каардынаты52°27′37.3″ пн. ш. 24°31′32.5″ у. д.
КанфэсіяБеларускі экзархат і праваслаўе
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі
Дата заснаваньня1914
Статусахоўваецца дзяржавай
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваны храм пабудаваны замест драўлянага 1654 року, пасьля разабранага і перададзенага каталікам у Лінова[1]. Ад яго застаўся драўляны крыж на месцы, дзе раней знаходзіўся алтар.

У 1928 былі набытыя пяць званоў зь Перамышлю (старыя ў 1915 былі вывезеныя ў Расею), а таксама новы іканастас, прывезены з Варшавы.

Храм дзейнічаў і за савецкім часам.

Архітэктура

Thumb
Бакавы фасад

Кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазыцыю храма складаюць трох’ярусная званіца, прастакутная ў пляне трапезная, кубападобная малітоўная заля, пяцігранная апсыда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацьверыку) і чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных сьветлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. Крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашэньне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб’ёму — вялікі арачны ваконны праём флянкіраваны двума ярусамі лучковых аконных праёмаў.

Thumb
Інтэр’ер

Інтэр’ер асьветлены сьветлавым барабанам на ветразях. Прастора трапэзнай адкрытая ў залю шырокім арачным прасьветам. Апсыда вылучаная драўляным іканастасам.

Абразы XVIII ст. «Сьвяты Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя».

Remove ads

Сьвятары

  • Аляксандар Дружылоўскі (згаданы ў 1862)
  • Ніканор Дружылоўскі (23.06.1868 — 5.03.1877)
  • Аляксандар Вянчанінаў (прозьвішча пры нараджэньні Кендысь; 9.05.1877 — 12.09.1884; 27.06.1908 — 1915)
  • Андрэй Шчарбіцкі (21.11.1884 — 13.07.1890)
  • Мікалай Пратасевіч (13.07.1890 — 14.03.1908)
  • Мікалай Станкевіч (1915; з 18.11.1922 — ?; 16.04.1934 — 12.12.1934)
  • Лука Курыловіч (23.12.1932 — 28.03.1933)
  • Віталь Копасаў (16.02.1935 — 1939?)
  • Ёсіф Нарка (не раней за 1935 — 30.11.1945)
  • Пётар Піліхоўскі (да 1947)
  • Феадор Катляроў (1948—1951)
  • Мікалай Сахарчук (1951—1952)
  • Якаў Сахарчук (1953—1954)
  • Фама Клюка (1954—1962)
  • Уладзімер Мяшкоў (1962—1968)
  • Сяргей Белайц (1968—1969)
  • Мікалай Саўчук (1969—1984)
  • Уладзімер Камарчук (1984—1991)
  • Валеры Крашчук (з 1991)[2]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads