Крымінальнае чытво
фільм 1994 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крыміна́льнае чытво́» (па-ангельску: Pulp Fiction) — фільм рэжысэра Квэнтына Тарантына.
Remove ads
Сюжэт
Фільм складаецца зь некалькіх навэлаў, якія аб’яднаныя агульным сюжэтам і паказаныя не ў храналягічным парадку. У адной зь іх бандыты Джулз і Вінсэнт адпраўляюцца за валізкай свайго боса Марсэласа Ўолеса. У іншай — Вінсэнт ідзе на спатканьне з жонкай Марсэласа. У трэцяй баксэр Бутч падманвае Марсэласа і выйгравае дагаварны бой, у чацьвертай парачка рабаўнікоў спрабуе абрабаваць наведвальнікаў у кафэ, у якім абедаюць Вінсэнт і Джулз. Ва ўсіх гэтых навэлах іх героі пападаюць у розныя незвычайныя сытуацыі і пераплятаюцца паміж сабой складанымі асабістымі сувязямі.
Remove ads
Акторы
- Джон Траволта — Вінсэнт Вэга
- Сэм’юэл Л. Джэксан — Джулз Ўінфілд
- Ума Турман — Мія Ўолес
- Брус Ўіліс — Буч Куліч
- Тым Рот (ў перакладзе агучваў Лявон Вольскі)
- Гарві Кейтэл(en) — Ўінстан Вульф
Узнагароды
Агучваньне на беларускай мове
Стужка была перакладзена і агучана па-беларуску ініцыятывай «Беларускі гальфстрым» у 2008 годзе[12]. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысэрам — Аляксандар Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка й Пятро Садоўскі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads