Крыстыян Маджа

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстыян Маджа
Remove ads

Крыстыян Маджа (па-італьянску: Christian Maggio; нар. 11 лютага 1982 году, Мантэк’ё-Маджорэ, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Прыцягваўся да матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя пазыцыі абаронцы мог таксама згуляць і як паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Вічэнца»

Крыстыян Маджа зьяўляецца выхаванцам клюбу «Вічэнца». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клюбу. 1 кастрычніка 2000 году Крыстыян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Міляну», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 0:2. Усяго ў першым сэзоне ён правёў 6 гульняў. Пасьля вылету клюбу ў Сэрыю Б, Маджа стаў гульцом асновы каманды, правёўшы ў сэзоне 2001—2002 гадоў 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клюб, забіўшы гол ў браму «Напалі» й прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. Аднак у наступным сэзоне Маджа страціў месца ў складзе й правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.

«Фіярэнтына»

У ліпені 2003 году Маджа перайшоў у склад «Фіярэнтыны», дзе стаў гульцом асновы. У гэтым клюбе яго выкарыстоўвалі на пазыцыі лятэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сэзоне 2004—2005 гадоў Маджа страціў месца ў стартавым складзе клюбу, правёўшы ў Сэрыі А толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клюб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад «вылету» ў Сэрыю Б.

«Сампдорыя»

У ліпені 2006 году Маджа, на правах арэнды, перайшоў «Сампдорыю» з правам выкупу кантракту гульца. Пасьля ўдалага сэзону, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клюб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнэр каманды, Вальтэр Маццары, у сэзоне 2007—2008 гадоў пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясьціўся ў паўабарону. Зьмена пазыцыі дапамагла Крыстыяну часьцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Сэрыі А і гол у Кубку Інтэртота.

«Напалі»

11 чэрвеня 2008 году Маджа быў набыты клюбам «Напалі», які заплаціў за трансфэр хаўбэка 8 млн эўра[3].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе Крыстыян упершыню быў выкліканы Рабэрта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Эўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараваньне[4]. 5 кастрычніка 2008 году ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету, аднак на поле ня выйшаў. 19 лістапада 2008 году Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.

Remove ads

Дасягненьні

«Напалі»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads