Крыстыян Поўльсэн
дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыстыян Б’ёрнсгёй Поўльсэн (па-дацку: Christian Bjørnshøj Poulsen; нар. 28 лютага 1980 году, Аснэс, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі, за якую афіцыйна скончыў свае выступы.
Remove ads
Кар’ера
Раньнія гады
Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснэс, зь якога транзытам праз футбольны клюб «Гольбэк» трапіў у склад «Капэнгагену», зь якім адразу падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. Амаль адразу Крыстыян узяў на сабе лідэрскую ролю ў клюбе, пасьля таго як сваю кар’еру ў клюбе скончыў нарвэскі паўабаронца Столе Сольбакен.
«Шальке 04»
Пасьля кубка сьвету 2002 году Поўльсэн перашоў у склад нямецкага клюбу «Шальке 04». Сума трансэфру склала 7 млн эўра, што было рэкордам продажу для дацкага клюбу[4]. Крыстыян бязь цяжкасьцяў прыжыўся ў клюбе, што ня ў малай ступені было зьвязаны з тым, што ягоны напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клюб.
«Сэвільля»
У 2006 годзе Крыстыян пераехаў у Гішпанію, каб гуляць за клюб з поўдня гэтай краіны «Сэвільлю». Дэбютаваў за клюб у матчы за Супэркубак Эўропы, дзе сэвільскія футбалісты былі мацней за гульцоў «Барсэлёны».
«Ювэнтус»
Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 году быў набыты «Ювэнтусам» за 9,75 млн эўра. У адсутнасьць траўмаванага Крыстыяна Дзанэцьці, Поўльсэн стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клюбу.
«Лівэрпул»
12 жніўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Крыстыяна ў «Лівэрпул». Сума трансфэру склала 4,5 мільёну эўра[5].
«Эвіян»
31 жніўня 2011 году пачатковец францускай Лігі 1 клюб «Эвіян» абвесьціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантракт[6].
«Аякс»
22 жніўня 2012 году амстэрдамскі «Аякс» абвесьціў аб дамоўленасьці па пераходзе Поўльсэна ў склад чырвона-белых[7]. На наступны дзень Крыстыян падпісаў з клюбам двухгадовы кантракт, які разьлічаны на два сэзоны.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 году Крыстыян абвесьціў аб рашэньні спыніць выступы за зборную[8].
Дасягненьні
Клюбныя
«Капэнгаген»
- Чэмпіён Даніі: 2001
«Шальке 04»
- Уладальнік Кубка нямецкай Лігі: 2005
«Сэвільля»
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2006
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2007
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Супэркубак Гішпаніі: 2007
«Аякс»
- Чэмпіён Нідэрляндаў (2): 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубак Нідэрляндаў: 2013
Асабістыя
Футбаліст году ў Даніі (2): 2005, 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads