Крычаўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крычаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Крычаве. Знаходзіўся на правым беразе ракі Сажа, на месцы гарадзішча XI ст. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся рэшткі фартыфікацыяў.
| Помнік абарончай архітэктуры | |
| Крычаўскі замак | |
|  Крычаўскі замак | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Крычаў | 
| Каардынаты | 53°41′34″ пн. ш. 31°43′12″ у. д. | 
| Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе | 
| Статус | Ахоўная зона | 
| Крычаўскі замак на мапе Беларусі   Крычаўскі замак | |
|  Крычаўскі замак на Вікісховішчы | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Перажыў аблогі ў 1507, 1508, 1514, 1535, 1633 (тройчы), 1648, 1651, 1654, 1658, 1661 і 1744 гадох. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі моцна зруйнавалі замак. У час працяглай аблогі войскаў маскоўскіх ваяводаў Шарамецева і Шчарбатага зьнясіленая залога абаронцаў Вялікага Княства Літоўскага мусіла здацца Канстанціну Паклонскаму.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) замак канчаткова зруйнавалі. Адрадзіўся толькі перад 1744 годам, калі змог вытрымаць штурмы паўстанцаў Васіля Вашчылы ў час Крычаўскага паўстаньня 1743—1744 гадоў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1778 годзе расейскія вайсковыя тапографы зафіксавалі замак з палісадам на вяршыні вала і амаль засыпаны роў. Па 1780-х гадох страціў вайсковае значэньне[1].
Remove ads
Архітэктура
Замкавы комплекс складаўся з 5 вежаў, у тым ліку вежы-брамы. Сьцены фартыфікацыі мелі выгляд «клетей замковых» тыпу 2-ярусных гародняў. На замкавым двары былі драўляная царква Сьвятога Міколы, дом дзяржаўцы, сьвірны, стайні, паграбы, жылыя будынкі служак, цэйхгаўз-«скрабец» для захоўваньня пораху, амуніцыі і рознай зброі[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
