Кузьняцоўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьняцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск.
Быў утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі пад назвай Лосьвідзкі раён, 29 кастрычніка 1924 году перайменаваны ў Кузьняцоўскі, назва — ад вёскі Кузьняцова (сучасны Віцебскі раён). Падзяляўся на 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі, Мікалаеўскі, Міхалёўскі, Старасельскі, Шніцінскі. Па скасаваньні 26 сакавіка 1927 году тэрыторыя ўвайшла ў склад Віцебскага раёну[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads