Культура (украінскае радыё)
украінскі радыёканал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Украінскае радыё «Культура» (укр. Українське радіо «Культура») — украінскамоўная дзяржаўная радыёстанцыя Ўкраіны, заснаваная ў студзені 1992 году. Да 1 студзеня 2003 году працавала пад назовам Трэці канал Украінскага радыё[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Хелас Сат 2»: арбітальнае разьмяшчэньне — 39° усходняй даўгаты, частасьць — 11 512 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27 500 знакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4. На 2014 г. выпускала 118 перадачаў, у тым ліку 44 мастацкія, 42 музычныя, 17 наўпроставаэтэрных, 13 пазнавальных і 2 рэлігійныя. Перадачу «Хрысьціянскія дыялёгі» (панядзелак, 21:15-22:00) вёў кіеўскі патрыярх Філярэт.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads