Купалаўскія чытаньні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Купалаўскія чытаньні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыцьцё і творчасьць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства.
Першай навуковай купалаўскай канфэрэнцыяй лічыцца вечар, прысьвечаны саракагодзьдзю зь дня нараджэньня паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце 19 сакавіка 1922 году[1].
Правядзеньне рэгулярных купалаўскіх чытаньняў было распачатае ўжо пасьля сьмерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Купалаўскія чытаньні ладзіліся ў музэі паэта з 1940-х гадоў[2] і ў Вязынцы з 1950-х гадоў[3].
Remove ads
Міжнародныя купалаўскія чытаньні
У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзеньня Міжнародных купалаўскіх чытаньняў як міжнароднай навуковай канфэрэнцыі.
З 1996 году сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў разам зь Дзяржаўным літаратурным музэем Янкі Купалы зьяўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаньнях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары зь Беларусі, Летувы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Нямеччыны. Матэрыялы чытаньняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.
--- | |||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | Год правядзеньня | Тэма чытаньняў | |||||||||||||||||||||||||||
І | 1995 | «Спадчына Янкі Купалы і яго музэй у сучасным асэнсаваньні» | |||||||||||||||||||||||||||
ІІ | 1996 | "Янка Купала і «Наша Ніва» [4] | |||||||||||||||||||||||||||
ІІІ | 1997 | «Янкі Купала — публіцыст» [5] | |||||||||||||||||||||||||||
IV | 1998 | «Янка Купала і Адам Міцкевіч»[6] | |||||||||||||||||||||||||||
V | 2000 | «Ад тутэйшасьці да нацыянальнасьці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнаньня»[7] [8] | |||||||||||||||||||||||||||
VI | 2002 | «Янкі Купала і эўрапейскі літаратурны працэс»[9] | |||||||||||||||||||||||||||
VII | 2004 | «Нараджэньне клясыка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасьці Янкі Купалы»[3] | |||||||||||||||||||||||||||
VIII | 2007 | «Мастацкі сьвет Янкі Купалы: клясычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»[3][10] | |||||||||||||||||||||||||||
IX | 2009 | «Творчасьць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны фэномэн»[1][11][12] | |||||||||||||||||||||||||||
X | 2012 | «Янка Купала. Дыялог з XXI стагодзьдзем»[13] | |||||||||||||||||||||||||||
--- |
Купалаўскія чытаньні ў Горадні
Акрамя Менску традыцыю купалаўскіх чытаньняў здаўна падтрымлівае Горадня. У Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадох купалаўскія чытаньні праводзіліся штогод.
Пасьля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філялягічным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы як навуковая канфэрэнцыя, якая раз на два гады зьбірае купалазнаўцаў у Горадню[14]. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытаньні прайшлі ў Горадні ў лютым 2010 году[15].
Remove ads
Літаратура
- Купалаўскія чытанні: навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 80-годдзю яго першага зборніка «Жалейка». Склад. С. Майхровіч. Рэд. калегія: А.Лойка, В.Рагойша, Ж.Дапкюнас. — Мінск, Літаратурны музей Янкі Купалы, 1991. — 92 с.
- Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: міжнародная навуковая канферэнцыя. Склад. А. Хатэнка. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1996. — 64 с.
- Янка Купала і «Наша Ніва»: міжнародная навуковая канферэнцыя, 7-8 кастрычніка 1996 г. Склад. С. Панізнік. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас,В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1997. — 200 с.
- Янка Купала — публіцыст: ІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, 20-21 кастрычніка 1997 г., Мінск. Уклад. С.Панізнік; Рэд. рада: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 1998.
- Янка Купала і Адам Міцкевіч: IV Міжнародныя купалаўскія чытанні, Менск, 9 верасня 1998 г.: Да 200-годдзя зь дня нараджэння А.Міцкевіча. З Купалаўскіх мясьцін: II Міжнародныя ракаўскія чытанні, Ракаў, 10 верасня 1998 г.: Зб. дакл. Пад рэд. Ж.Дапкюнас, В.Рагойшы. — Мінск, 2000.
- Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7-8 снежня 2000 г. Уклад. А.Бурбоўская; Рэдкал.: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 2002.
- Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: VI Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 4-3 ліпеня 2002 г. Уклад.: А.Бурбоўская; Рэдкал.: В.Рагойша і інш. — Мінск, 2003.
- Мастацкі свет Янкі Купалы: класычна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. Уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: В.Рагойша (гал. рэд.), А. Мацевасян, А. Сташкевіч. — Мінск, 2009.
- Міжнародныя Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 25-27 лістапада 1997 г., Горадня / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы. Рэдкал.: Мікуліч М. У.(адк.рэд.) і інш. — Горадня, 1999.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 27 кастрычніка 1999 г., Горадня / Рэд. рада: М. У. Мікуліч (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2000.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 г., Горадня / Рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2002.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні / Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я. Купалы, 2007 г.; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2007.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2008 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Горадня, 2009.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш. — Горадня, 2010.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads