Уладзіслава Луцэвіч
беларуская літаратуразнаўка, жонка Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (25 сьнежня 1891, в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць — 25 лютага 1960) — беларуская літаратуразнаўца, стваральніца і першы дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 гадох прыцягвалася да суда). У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей уцекачоў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай Ніве».
У 1916 годзе выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 году ў Менску, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасьветы БССР, выхавацелькай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944—1960 гадох — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы.
Remove ads
Творчасьць
Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыцьцё і творчасьць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Купалу, успамінаў пра З. Бядулю, Цётку.
Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны сьпеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
- Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
- 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
- Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Літаратура
- Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. — № 7. — 1982.
- Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. — № 12. — 1971.
- Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. — Мн.: 1982.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads