Жанна Дапкюнас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жа́нна Казі́мераўна Дапкю́нас (нар. 8 сакавіка 1941, Беласток, БССР) — беларуская літаратуразнаўка і арганізатарка музэйнай справы; унучатая пляменьніца Янкі Купалы[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сям’і службоўцаў. Маці — Ядвіга Раманоўская — пляменьніца Янкі Купалы. Зь дзяцінства гадавалася ў атмасфэры, адухоўленай імем Купалы. Гэтае ўнікальнае асяродзьдзе фарміравалася найперш намаганьнямі і нястомнай дзейнасьцю Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы і першага кіраўніка музею Янкі Купалы[2].
![]() |
Пра пераемнасьць у нашае сям'і ніколі не гаварылася. Але, як я памятаю, пачынаючы з дзесяці гадоў цёця Ўладзя брала мяне з сабой паўсюдна на літаратурныя вечары, дзе знаёміла з беларускімі пісьменьнікамі. Калі ж надышоў час паступаць ва ўніверсітэт, у мяне было жаданьне зьвязаць сваё жыцьцё з музыкай або нават мэдыцынай, а Ўладзіслава Францаўна сказала: «Толькі БДУ: беларускае аддзяленьне філялагічнага факультэта». Яе меркаваньне сталася сапраўды аўтарытэтным, не паслухацца яго было проста немагчыма. | ![]() |
— Жанна Дапкюнас[2] |
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).
З 1963 па 2005 год працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. Прайшла ўсе прыступкі прафэсійнай кар’еры ад навуковога супрацоўніка да кіраўніка музэю. Займала пасады загадчыка навукова-экспазыцыйнага аддзела і вучонага сакратара музэю. У 1980—1986 гадах — намесьніца дырэктара музэю.
З 1986 па 2002 год — дырэктарка Літаратурнага музэю Янкі Купалы. Заснавальніца (1995) і доўгі час намесьніца кіраўніка Міжнароднага фонду Янкі Купалы.
Remove ads
Творчы і дасьледчыцкі шлях
Ініцыятарка і арганізатарка стварэньня ляндшафтнага заказьніку «Купалаўскі» (Лагойскі і Менскі раёны, 2000), філіяў Літаратурнага музэю Янкі Купалы «Акопы» (Лагойскі раён, 1992) і «Яхімоўшчына» (Маладэчанскі раён, 2001)[2].

Кіравала творчай групай па стварэньні галоўнай экспазыцыі музэю (1976), экспазыцыяў у філіях музэю ў Вязынцы (1972) і Ляўках (1977), музэю-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» (Любанскі раён) (1980).
З 1995 году — арганізатарка міжнародных навуковых канфэрэнцый па творчасьці Янкі Купалы — Міжнародных купалаўскіх чытаньняў. Ініцыятарка супрацоўніцтва музэю з профільнымі ўстановамі Расеі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі, Чэхіі і іншых краінаў. Зьяўлялася нацыянальнай каардынатаркай ад Беларусі міжнароднага праекту «Літаратурны экспрэс Эўропа 2000»[3].
Аўтарка шматлікіх артыкулаў пра жыцьцёвы шлях і творчасьць Янкі Купалы, навукова-папулярнага кінафільму «Янка Купала» («Беларусьфільм», 1974), радыёперадачаў пра Я. Купалу, буклету «Ляўкі. Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік» (1981). Складальніца і аўтарка камэнтараў да зборніка Я. Купалы «Публіцыстыка» (1972, разам з Т. Тарасавай), трэцяга тома збору твораў Янкі Купалы ў трох тамах (1982). Сябра рэдакцыйнай калегіі поўнага збору твораў Янкі Купалы ў дзевяці тамах (1995—2003).
Укладальнік кнігі «Я. Купала. Санэты» (2002, разам з В. Рагойшам), буклетаў і альбомаў «Сьвятло Купалава Дому»[4] (1998), «Па Купалаўскіх мясьцінах» (2002, 2006), «Купалаўскія мясьціны на Маладзечаншчыне. Яхімоўшчына» (2004). Удзельнічала ў складаньні «Бібліяграфіі твораў Янкі Купалы» (ч. 3, 1972) і бібліяграфіі «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаўстве» (1980).
У складзе рэдакцыйнай калегіі рэдагавала запісы I—VII Міжнародных купалаўскіх чытаньняў (1995—2004), каталёг «Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002» (2003). Аўтарка шэрагу артыкулаў у энцыкляпедычным даведніку «Янка Купала» (1986). Кансультавала выданьне каталёгу «Рукапісная спадчына Янкі Купалы» (2008—2010).
Remove ads
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
- Грамата Вярхоўнага савету БССР (1977)
- Залатая ганаровая адзнака Таварыства польска-савецкага сяброўства (1979)
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2001)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads