Купалінка (прадпрыемства)

трыкатажнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Купалінка» — дзяржаўнае трыкатажнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1969 году ў якасьці «Салігорскага трыкатажнага камбінату» (Менская вобласьць).

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2023 год вырабляла трыкатажную бялізну і адзеньне для дарослых і дзяцей[2]. Гандлёвая сетка налічвала 14 уласных фірмовых крамаў, зь іх 4 у Менску, 2 у Маладэчне і па адной у кожным з 5 абласных цэнтраў Беларусі, а таксама ў Рэчыцы і Салігорску[3]. Уласная інтэрнэт-крама дастаўляла тавары па ўсёй Беларусі «Белпоштай» і кур'ерам, а таксама ва ўласныя крамы[4]. Сярод іншага, для мужчынаў выпускалі нагавіцы і шорты, джэмпэры і футболкі, кальсоны і саколкі, піжамы і майткі. Для жанчынаў прапаноўвалі спадніцы і жакеты, халаты і тунікі, панталёны і начнушкі, сарафаны і іншыя сукенкі, курткі і камбінэзоны, кардыганы і легінсы, а таксама капры. Сярод аксэсуараў наладзілі вытворчасьць сумак і павязак, мэдычных масак і галаўных убораў[5].

Remove ads

Мінуўшчына

У 1969 годзе ў Салігорску пабудавалі 1-ю чаргу фабрыкі бялізнавага трыкатажу. У 1970 годзе дабудавалі 3-ю чаргу фабрыкі. У 1989 годзе ўзьвялі дадатковы вытворчы корпус. У 1990 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Салігорскі трыкатажны камбінат». У 1992 годзе яго пераўтварылі ў арэнднае прадпрыемства «Купалінка». У 1997 годзе яно стала адкрытым акцыйным таварыствам. На 2001 год пераважна выраблялі трыкатажную бялізну і адзеньне для дзяцей, жанчынаў і мужчынаў[6].

За 2021 год адгрузілі 1,292 млн трыкатажных вырабаў, зь іх палову паставілі на ўнутраны рынак Беларусі, у тым ліку звыш 1/3 у Менскую вобласьць і Менск[7].

Кіраўнікі

  • Мікалай Яфімчык (2003 — 28 сакавіка 2014)[8]
  • Тацьцяна Ярота (на 2021 год і надалей)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads