Кгмэрская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кгмэрская мова
Remove ads

Кгмэ́рская мова (саманазва: ភាសាខ្មែរ, вымаўл. [pʰiːəsaː kʰmaːe], больш фармальна: ខេមរភាសា, [kʰeɛmaʔraʔ pʰiːəsaː]) — мова мон-кгмэрскай моўнай сям’і, адна з найбуйнейшых аўстраазіяцкіх моваў, зьяўляецца афіцыйнаю моваю ў Камбоджы. Акрамя кгмэраў Камбоджы, на ёй размаўляюць значныя грамады ў Віетнаме ды Тайляндзе, а таксама кгмэрскія эмігранты ў ЗША і Эўропе. Агульная колькасьць носьбітаў мовы ацэньваецца ад 15,7 да 21,6 млн. За выключэньнем віетнамскае мовы зьяўляецца адзінай аўстраазіяцкай мовай, якая мае параўнальна вялікую колькасьць носьбітаў і зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва ў пэўнай краіне; паводле колькасьці носьбітаў з усіх аўстраазіяцкіх саступае толькі віетнамскай.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Кгмэрская мова выкарыстоўвае ўласнае кгмэрскае пісьмо, якое паходзіць ад старажытнаіндыйскага пісьма брагмі.

Remove ads

Тыпалягічная характарыстыка

Адрозьніваецца ад іншых мон-кгмэрскіх (у прыватнасьці, віетнамскай) адсутнасьцю таноў ва ўласнай прасодыі.

Асаблівасьцю кгмэрскае мовы ёсьць выкарыстаньне розных словаў у залежнасьці ад статусу суразмоўцы. Розныя варыянты дзеясловаў, назоўнікаў, што пазначаюць часткі цела, ды займеньнікаў ужываюцца ў гутарковай мове між просталюдзінамі, уважлівай мове, калі гавораць пра людзей каралеўскай крыві, і калі гавораць пра духоўнікаў. З прычыны гэтага ў мове аформлена некалькі рэгістраў, якія выкарыстоўваюцца ў залежнасьці ад сытуацыі.

Кгмэрская мова ў асноўным аналітычная, хоць у выключных выпадках ужываюцца прэфіксы ды інфіксы. Парадак словаў у сказе: дзейнік выказьнік дапаўненьне (SVO). Прыназоўнікі й іншыя вызначальнікі стаяць пасьля азначаемага слова. У мове няма ні родаў, ні ліку. Колькасьць можа выражацца часьціцамі або маецца на ўвазе паводле кантэксту. Скланеньня дзеяслова таксама няма. Час і спосаб дзеяньня можна выразіць часьціцамі, прыслоўямі або зразумець з кантэксту.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads